У партфелі мінскай васьмікласніцы на перапынку загарэўся паўэрбанк
Гэта здарылася ў СШ №26, што ў Маскоўскім раёне сталіцы.
Заплечнік дзяўчынкі ляжаў на падлозе, калі з яго пайшоў дым. Сацыяльны педагог ліквідаваў узгаранне на працягу трох хвілін, пішуць Мінск-навіны.
Пацярпелых няма, шкоды маёмасці не нанесена, расказалі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна.
Каментары