Свет22

Каралеве Лізавеце II не расказвалі пра савецкага шпіёна ў яе палацы — рассакрэчаныя дакументы MI5

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II даведалася праўду толькі праз дзесяцігоддзе пасля выкрыцця падвойнага жыцця яе даўняга дарадцы па мастацтве. Па словах службоўцаў каралеўскага палаца, яны не жадалі дадаваць ёй турбот.

Elizabeth II Anthony Blunt Елизавета II и Энтони Блант Елізавета II і Энтані Блант
Каралева Елізавета II і Энтані Блант. Фота: PA Images via Getty Images

Як піша Associated Press, шэраг каштоўных дакументаў службы контрразведкі Вялікабрытаніі МІ5, якія днямі рассакрэціў Нацыянальны архіў Вялікабрытаніі і зрабіў даступнымі для карыстальнікаў, праліваюць новае святло на шпіёнскую сетку, звязаную з Кембрыджскім універсітэтам у 1930-х гадах, удзельнікі якой перадавалі сакрэтную інфармацыю Савецкаму Саюзу.

Адным з такіх шпіёнаў быў Энтані Блант, які працаваў у Букінгемскім палацы захавальнікам карціннай галерэі каралевы (1945—1973). Яго доўга падазравалі ў працы на саветаў, а ў 1964 годзе ён прызнаўся, што, будучы старшым афіцэрам MI5 падчас Другой сусветнай вайны, перадаваў сакрэтную інфармацыю КДБ.

У адным з апублікаваных дакументаў супрацоўнік MI5 адзначае, што Блант сказаў, што ад прызнання ў яго «нібы камень з плячэй зваліўся». У абмен на супрацоўніцтва Бланту было дазволена захаваць сваю працу, рыцарскае званне і становішча ў грамадстве. Пры гэтым каралеве пра яго нічога не паведамлялі.

У 1972 годзе асабісты сакратар каралевы Марцін Чартэрыс (Martin Charteris) паведаміў кіраўніку Mi5 Майклу Хэнлі, што «каралева не ў курсе, і ён не бачыць сэнсу паведамляць ёй пра гэта цяпер: гэта толькі дадасць ёй хваляванняў, а змяніць ужо нічога немагчыма».

Шпіёнская дзейнасць захавальніка карціннай галерэі заставалася таямніцай для каралевы да 1973 года, калі яе нарэшце паінфармавалі, баючыся раскрыцця гэтай інфармацыі прэсай пасля яго магчымай смерці (на той момант Блант быў цяжка хворы).

Чартэрыс піша, што Елізавета II «ўспрыняла ўсё гэта вельмі спакойна і без здзіўлення» і «прыгадала, што яго падазравалі» яшчэ ў пачатку 1950-х гадоў.

Гісторык Крыстафер Эндру (Christopher Andrew) у афіцыйнай гісторыі МІ5 заўважае, што каралеве раней расказвалі пра Бланта ў «агульных рысах».

Энтані Блант быў публічна выкрыты як шпіён прэм'ер-міністаркай Маргарэт Тэтчэр у Палаце грамад у лістападзе 1979 года. Ён быў пазбаўлены рыцарскага звання, але так і не быў прыцягнуты да адказнасці і памёр у 1983 годзе ў 75 гадоў.

Anthony Blunt files дакументы на Энтані Бланта папка с документами относительно Энтони Бланта
Папка з дакументамі, якія тычацца Энтані Бланта. Фото: James Manning / PA Images via Getty Images

Блант быў часткай шпіёнскай сеткі, вядомай як «Кембрыджская пяцёрка», удзельнікі якой перадавалі сакрэты Савецкаму Саюзу пачынаючы з 1930-х гадоў. Сярод іншых яе членаў былі Дональд Маклейн, Гай Бёрджэс і Кім Філбі. Маклейн і Бёрджэс збеглі ў Савецкі Саюз у 1951 годзе.

Філбі працаваў у службе замежнай разведкі MI6 нават пасля таго, як трапіў пад падазрэнне. У 1963 годзе яго выкрылі, але ён здолеў уцячы ў Маскву, дзе пражыў да сваёй смерці ў 1988 годзе.

Новыя апублікаваныя дакументы ўключаюць тэкст прызнання Кіма Філбі і стэнаграму яго гутаркі з калегам па MI6 Нікаласам Эліётам, якая адбылася ў студзені 1963 года ў Бейруце.

Філбі прызнаўся ў тым, што выдаў Канстанціна Волкава, афіцэра КДБ, які спрабаваў збегчы на ​​Захад у 1945 годзе разам з данымі пра расійскіх шпіёнаў унутры брытанскай разведкі, уключаючы самога Філбі. Волкава выкралі ў Стамбуле, адправілі ў Маскву і пакаралі смерцю.

Па словах Эліёта, Філбі прызнаўся: калі б яму давялося пражыць жыццё зноў, ён, хутчэй за ўсё, зрабіў бы ўсё гэтак жа сама.

«Я сапраўды адчуваў велізарную лаяльнасць да MI6. Да мяне там ставіліся вельмі добра, і я знайшоў там цудоўных сяброў», — цытуе АР радкі з рассакрэчанага прызнання Філбі. Разам з гэтым шпіён заўважыў, што для яго «галоўным натхненнем быў іншы бок», маючы на ўвазе Савецкі Саюз.

Як піша АР, сакрэтныя дакументы брытанскіх разведслужбаў звычайна застаюцца закрытымі на працягу дзесяцігоддзяў, але паступова агенцтвы рухаюцца ў бок большай адкрытасці. Некаторыя з нядаўна рассакрэчаных дакументаў будуць прадстаўленыя на выставе «MI5: Афіцыйныя сакрэты», якая адкрыецца ў Нацыянальным архіве Лондана ў канцы гэтага года.

Каментары2

  • Ольга
    14.01.2025
    Не понимаю, что движет такими людьми. Родились и выросли в демократии, но решили работать на диктатуру. Жажда власти? Жажда внимания? Что в их голове?
  • Жвір
    14.01.2025
    У той самы час, калі гэтыя, некалі сакрэтныя, архіўныя дакуманты зрабіліся адкрытымі грамадзтву, нейдзе ў МІ6/МІ5 сядзяць і натхняюцца сучасныя "філбі" ... Кола круціцца.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →