Каханне і сэкс21

Падчас цяжарнасці закахалася ў сябра мужа: мінская блогерка падзялілася болем

Што рабіць, калі вы з мужам чакаеце дзіця, а ты зразумела, што закахалася ў блізкага сябра сям’і? Тым больш, калі ў сябра ёсць дзяўчына. Мінская блогерка ў тыктоку падзялілася складанай гісторыяй.

Скрыншот відэа ў тыктоку

— Пачнём з таго, што, калі б у нас былі добрыя адносіны з мужам, дык наўрад ці я б закахалася ў яго сябра. Першапачаткова мы спрабавалі сябраваць парамі: я з мужам і ягоны сябра са сваёй дзяўчынай. Так, на той момант у сябра была дзяўчына — яны даволі доўга былі разам.

Далей блогерка, якую завуць Дзіна, распавяла, што нешта пайшло не па плане. Другой дзяўчыне чымсьці не спадабалася кампанія — у выніку сябраваць яны сталі ўтрох.

— Мы вельмі часта бавілі час разам. І сябар надаваў мне нашмат больш увагі, чым муж. Канечне, ён не дарыў мне букеты, не заляцаўся да мяне адкрыта. Проста паводзіў сябе вельмі міла. 

Жанчына кажа, што, можа, і цяжарнасць сыграла сваю ролю, бо яна адчувала патрэбу ў цеплыні і падтрымцы — і атрымлівала яна гэта не ад мужа.

— Калі я згадваю наша знаёмства, дык гэта, мабыць, быў першы мужчына ў маім жыцці, які спадабаўся мне ўжо пасля доўгіх зносін. Спачатку знешне ён мне не спадабаўся зусім. Гэта не было каханне з першага погляду. Але ён быў увесь час побач у цяжкія моманты жыцця. Вельмі шмат дапамагаў і выглядаў як сапраўдны прынц на белым кані. Мне здаецца, ён цудоўна гэты вобраз падтрымліваў. А я была 19-гадовай дурніцай, якая пад гармонамі закахалася.

@larr.dina1

♬ оригинальный звук - DINA

У другім відэа Дзіна распавяла пра сумны канчатак гісторыі.

— Спойлер: скончылася ўсё ганьбай для мяне. Я пераехала ад свайго ўжо былога мужа, засталася адна ў чужым горадзе, хвалявалася, ці хопіць мне грошай на ежу, на арэнду — вялікі стрэс. Не разумела, што рабіць — у мяне першае дзіця, няма ніякіх сваякоў.

І гэты сябар зноў апынуўся побач — мы камунікавалі, ён мне дапамагаў вырашыць нейкія пытанні. Гэта ўвяло мяне ў ступар. Я думала, што чалавек мне не проста дапамагае, а таксама закаханы ў мяне.

Але ж у хуткім часе яны перасталі камунікаваць. Праз год Дзіна зразумела, што ўсё яшчэ кахае таго хлопца.

— Ведаеце, гэта тое каханне, калі ты кахаеш не чалавека, а яго прыгожы вобраз. Такая гісторыя была ў маёй аднакласніцы, якая закахалася ў старшакласніка і тры гады яго кахала нягледзячы на тое, што нават не была з ім знаёмая. Гэта проста фантазіі. Мабыць, мая псіхіка спрабавала неяк абстрагавацца ад праблем.

Дзіна вырашыла напісаць хлопцу аб тым, што ён ёй падабаецца. Але ж той адказаў, што гэта не ўзаемна.

Праз некалькі месяцаў жанчына вырашыла яшчэ раз напісаць каханаму.

— Я ўяўляю яго твар, калі ён усё гэта чытаў. Гэта ганьба. Дзякуй, што пасля гэтага ў мяне нарэшце расплюшчыліся вочы.

Першае відэа набрала за суткі каля 425 тысяч праглядаў і больш за 10 тысяч лайкаў, другое — 41 тысячу праглядаў і 1500 лайкаў.

Канечне, пачалася актыўная дыскусія. Нехта асудзіў блогерку, а нехта паставіўся да гісторыі з паразуменнем: «У майго першага мужа быў сябар, я думала, чаму не ён мне сустрэўся раней. Вы не адна такая».

Знайшліся і тыя, хто таксама трапляў у неадназначныя сітуацыі. Адна з каментатарак напісала: «Сябар мужа павінен быў стаць сведкам на вяселлі. Перад вяселлем ён прызнаўся ў пачуццях і хацеў, каб я сышла да яго. Я сказала, прыязджай на вяселле, я кахаю мужа. Сябар не прыехаў».

Каментары21

  • Тик Ток пулю в лоб
    30.03.2024
    Надо выключть интернет. Меньше станет идиотов. 
  • Сонейка
    30.03.2024
    Усё бывае. Асабліва калі муж-мудак
  • Вадзім
    30.03.2024
    Закахацца можна ў вобраз. Асабліва ў 19. Няма ганьбы ў тым, што мала досьведу ў пачуццях і стасунках. А вось ганьбіць сябе за пачуцці - гэта дакладна дарма.
    Сысьці ад чалавека калі ня хочаш зь ім жыць - праявіць да яго павагу.
    Напісала, высьветліла - малайчына. Зразумела сітуацыю і прыняла адсутнасць пачуццяў - захавала годнасьць.
    Няма тут нідзе ніякай ганьбы.
    Ганьба гэта ганьбіць іншых за пачуцці і ўразьлівасьць.

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі4

«Эйсмант пачытала гэты ваш твітар і таксама ўлупіла Азэмпік». Найлепшыя твіты тыдня4

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю16

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 2

На рок-фестывалі ў Пружанах гурт «Кіно» ў апошні момант памянялі на двух Z-выканаўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →