Культура

У Кракаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу «Легенды Соннай Лагчыны» 

Зборнік аповесцяў амерыканскага пісьменніка-рамантыка Вашынгтона Ірвінга выходзіць у перакладзе Андрэя Дубовіка 

Прэзентацыя кнігі «Легенда Соннай Лагчыны» адбудзецца 15 красавіка ў прасторы кракаўскага выдавецтва Gutenberg Publisher. На сустрэчы будзе прысутнічаць і перакладчык слынных твораў ХІХ стагоддзя.

«У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: «Легенда Соннай Лагчыны», «Рып Ван Вінкль» і «Жаніх-здань», — адзначае выдавецтва. — Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць. Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі. Разам з ім вы пасмяецеся над жыццём і здарэннямі і закрыеце кніжку з прыемным паслясмакам раскрытай таямніцы і хэпі-энду», — анансуе навінку Gutenberg Publisher.

У партнёрстве з «Кніжным возам» выйшла ўжо аўдыёверсія кніжкі. На платформе проста цяпер можна паслухаць адну з гісторый; аўдыёкніга цалкам даступная на буйных пляцоўках за невялікую плату.

 На сустрэчы 15 красавіка па адрасе Łobzowska 15 можна будзе набыць апошнія навінкі, у тым ліку беларускі пераклад рамана Сашы Філіпенка «Былы сын».

Каментары

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →