Грамадства22

Чарговая правакацыя сілавікоў: яны аб'явілі, што ў сувязі з выбарамі ў Расіі Ціханоўская ўводзіць план «Перамога»

Такія паведамленні рассылаюцца з фэйкавага канала, які выдае сябе за канал «Байпола». У паведамленні кажацца, што цяперашнія выбары ў Расіі «стануць першым этапам разбурэння крамлёўскага рэжыму пад націскам УСУ і легіёна Свабодная Расія».

Скрын відэа

«У перыяд з 15 па 20 сакавіка 2024 года рэжым Пуціна можа абрынуцца ў любы момант, таму абраным прэзідэнтам Святланай Ціханоўскай было прынята рашэнне аб увядзенні ў дзеянне «Плана Перамога 2.0» у надзвычайным парадку.

Лідару беларускага падполля і кіраўніку BYPOL Аляксандру Азараву даручана ў самыя кароткія тэрміны арганізаваць выкананне плана для дасягнення мэт вызвалення Беларусі», — піша канал.

І далучае спасылку нібыта на план.

Як ужо неаднаразова было, такія паведамленні рассылае фэйкавы канал. У гэтым можна лёгка пераканацца — ён створаны 13 сакавіка і ўсе паведамленні там, апроч апошняга, заліты ў той жа дзень.

Цікава, што ў клона, створанага сілавікамі, больш падпісчыкаў, чым у цяперашняга канала «Байпола» (ён быў створаны наноў пасля расколу аб'яднання былых сілавікоў).

Офіс Ціханоўскай таксама пацвердзіў, што гэта фэйк.

Нагадаем, што пераходзіць па спасылках у падобных каналах, нават з цікаўнасці, небяспечна — вы можаце пакінуць там даныя свайго акаўнта, што дапаможа сілавікам вас дэананімізаваць. Раней такія рассылкі з каналаў-фэйкаў цягнулі за сабой затрыманні.

Каментары2

  • Хмм
    15.03.2024
    "Офіс Ціханоўскай таксама пацвердзіў, што гэта фэйк".
    Офіс Ціханоўскай павінен быў першым праінфармаваць, што гэта фэйк.
  • чебупель
    15.03.2024
    Давно уже пора признать, что "перамога" фейк

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх50

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →