Грамадства4747

«Навошта вы так з намі, з беларусамі?» Ляўчук расказала, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ва Украіне

Спявачка Маргарыта Ляўчук заявіла, што хоча жыць ва Украіне, але не можа аформіць дазвол на жыхарства. У інстаграме яна расказала прычыну і звярнулася да ўкраінцаў.

Ляўчук кажа, што з 2020 года не жыве ў Беларусі з-за пераследу рэжымам Лукашэнкі, што ў вышуку ў Беларусі і Расіі, на яе заведзена крымінальная справа. Цяпер яна ва Украіне ў складзе «культурнага дэсанту» ездзіць па фронце і спявае для абаронцаў Украіны.

Маргарыта кажа, што хоча жыць ва Украіне, таму занялася дакументамі, каб атрымаць на дазвол на жыхарства.

«Усе да мяне добра ставяцца: міграцыя, памежнікі, усе людзі, нашы воіны-героі, нягледзячы на тое, што я беларуска». А вось страхавыя кампаніі адмаўляюцца рабіць медыцынскую страхоўку праз беларускі пашпарт.

«Усё роўна, што ты робіш для Украіны, усім пофіг. Толькі праз тое, што ў цябе беларускі пашпарт, ты не атрымаеш від на жыхарства», — гаворыць яна.

Ляўчук кажа, што страхавыя кампаніі дамовіліся між сабою не даваць беларусам страхоўкі.

«Я кажу, а дзе такі закон? Там не прапісана!» — «Не, не прапісана, проста мы так дамовіліся».

Маргарыта расказвае, што аднойчы ўсё ж ёй сказалі, што дадуць страхоўку, але запрасілі за яе 4700 грывень (400 рублёў), хаця насамрэч каштуе 1400 грывень (120 рублёў). Ляўчук кажа, што хоча, каб усё было па законе, і яна хоча страхоўку атрымаць.

Маргарыта распавядае, што праз гэта ўсё апускаюцца рукі і губляецца жаданне нешта рабіць.

«Людзі, украінцы, ну не будзьце вы як рэжым Лукашэнкі і Пуціна. Навошта вы так з намі, з беларусамі? Мы вас любім. І мы хочам, каб да нас добра ставіліся. Мы не лукашысты. Нас тысячы не жывуць у Беларусі, тысячы знаходзяцца ў турмах. Я не люблю выносіць сваркі з хаты, але мне крыўдна за некаторых украінцаў», — сказала яна.

Каментары47

  • $
    14.03.2024
    Беларусы гэта праказа сучаснасьці. Так зараз прынята ва ўсім сьвеце Няма чаго скардзіцца. Можа праз гадоў так з 20-30 нешта памяняецца. Ехай дзе яшчэ прымаюць. Можа Польша
  • Трэба мець самапавагу
    14.03.2024
    Я не разумею, ва Ўкраіне нібыта медам намазана некаторым. Навошта губляць час на гэты усходнееўрапейскі Гандурас? 
  • Качынскі
    14.03.2024
    Малайчына. Правільна робіць, што імкнецца з'ехаць з эўрасаўковага ліберастычнага канцлягеру.

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне1

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO8

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку5

Памёр Віктар Гардзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

Галоўнае
Усе навіны →