З мінулага года адразу некалькі заводаў Оршы пачалі пашыраць вытворчасць для выпуску рознай прадукцыі для патрэб ваенна-прамысловага комплексу, піша канал «МотолькоПомоги».
Так, па інфармацыі канала, на Аршанскім інструментальным заводзе быў адкрыты новы цэх, прыстасаваны менавіта пад выкананне заказаў для ВПК. Падобныя даныя ёсць і па заводзе «Легмаш», дзе ў мінулым годзе было ўстаноўлена новае кітайскае абсталяванне для вытворчасці снарадаў.
Таксама вядома і пра рамонт аднаго са старых цэхаў станказавода «Красный борец», куды таксама завозіліся новыя станкі.
Гэтыя заводы абʼядноўвае і тое, што ўсе яны актыўна набіраюць супрацоўнікаў з абяцаннямі добрай зарплаты. Інструментальны завод наогул пачаў рассылаць мясцовым жыхарам SMS пра вакансіі, піша канал.
Каментары