Музыка

Хто робіць беларускіх падлеткаў сусветнымі зоркамі. Беларускі музычны лэйбл, пра які вы маглі не чуць

Пра музычны лэйбл Goost Music і яго стваральнікаў распавядаецца ў новым выпуску ютуб-канала «Міністэрства сепультуры». У выканаўцаў, якіх ён раскручвае, мільёны праслухоўванняў на розных платформах і сусветная папулярнасць.

Goost Music
Скрын старонкі сайта Goost Music 

Міжнародным поспехам карыстаюцца беларускія стваральнікі музыкі ў стылі фонк — паджанру хіп-хопа, які нарадзіўся ў ЗША ў 1990-я гады. Найбольш гэтая музыка была прадстаўлена на платформе SoundCloud. Паступова яна выйшла на першыя месцы па папулярнасці.

Сярод самых папулярных беларускіх выканаўцаў у Spotify ёсць некалькі фонк-праектаў — OBLXKQ, Nikitata, Romantica.

У раскрутцы ім дапамагае музычны лэйбл Goost Music, які стварылі беларусы. Па апошняй статыстыцы Spotify ОBLXKQ абышоў па праслухоўваннях нават Макса Каржа.

Першы сузаснавальнік лэйбла — Зміцер Мікуліч. Некалі ён граў у метал-групе «Стая», прадзюсарам якой быў Пётр Ялфімаў, пазней працаваў у IT-кампаніі Gismart.

Другі сузаснавальнік лэйбла — Уладзімір Развадоўскі. Родам ён з Ваўкавыска. Вучыўся ў музычнай школе, дзе граў на цымбалах. Скончыў геафак БДУ. Пачынаў музычную карʼеру ў гурце «Праспект», граў у «Без білета».

Змітцер Мікуліч і Уладзімір Развадоўскі Дмитрий Микулич и Владимир Разводовский Zmitzer Mikulich and Uladzimir Razvodovsky
Зміцер Мікуліч (крайні злева) і Уладзімір Развадоўскі (крайні справа). Фота: сайт Goost Music

Пра стварэнне лэйбла Мікуліч распавядаў у інтэрвʼю MUSIC TIMES: «Гісторыя пачалася, калі я запрасіў Вову ў адзін са сваіх гуртоў, якія я прадзюсаваў і запісваў да таго, як адкрыў лэйбл. Вова надзвычайны музыка, ён граў са шматлікімі вядомымі гуртамі, і мы адразу зразумелі, што разам зможам зрабіць нешта крутое.

Ідэя лэйбла прыйшла да нас у 2020 годзе пасля знаёмства з ІТ-бізнэсменам з Лондана, які вельмі цікавіўся музычным бізнэсам і прапанаваў нам сваю фінансавую і юрыдычную падтрымку, калі мы з Дзімам прыдумаем ідэю такога бізнэсу. Мы зразумелі, што наш досвед у музыцы, гуказапісе і прадзюсаванні, загорнуты ў дакладную бізнэс-схему, можа даць выдатныя вынікі. Так зʼявілася Goost Мusic».

Першым сурʼёзным артыстам лэйбла стаў якраз ОBLXKQ. Паступова ў яго сталі трапляць новыя імёны.

Развадоўскі займаецца творчымі працэсамі — музычнымі ідэямі, працай з аранжыроўкамі і ў студыі. Мікуліч больш працуе са звядзеннем і майстэрынгам трэкаў. У выніку ўдалай сумеснай працы зʼявілася цэлая хваля артыстаў з Беларусі, якія папулярныя ва ўсім свеце. Песні трапляюць у самыя папулярныя плэй-лісты. У тыктоку пад іх музыку запісваюць тысячы відэа.

Па словах Развадоўскага, «мова цяпер адышла на другі план, і па-сапраўднаму вялікую музыку можна пачуць ва ўсім свеце». Прыкладам зʼяўляецца рост папулярнасці беларускага выканаўцы Nikitata ў ЗША. Цяпер лэйбл рыхтуе некалькі калабарацый Мікіты з амерыканскімі артыстамі.

Як адзначае музычны журналіст Аляксандр Чарнуха, самае цікавае ва ўсёй гэтай гісторыі тое, што хлопцы схапілі музычную хвалю і навучыліся з ёй працаваць. Дзякуючы ім простыя беларускія падлеткі знаходзяць сваю аўдыторыю і выходзяць на глабальны рынак. Цяпер не абавязкова ехаць у Расію, каб вярнуцца адтуль знакамітасцю. Беларускі лэйбл прасоўвае беларускіх артыстаў і робіць гэта настолькі якасна, што яны становяцца зоркамі.

Чытайце яшчэ:

Топ беларускіх артыстаў, каго слухаюць у Spotify

Майстар з Гомеля, які зрабіў залатую гітару для Прынса

Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы?

Каментары

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

​Арнольд Шварцэнэгер стане нямецкім доктарам1

Гарадзенку з хатняй хіміі будуць судзіць паўторна. За «паклёп на Лукашэнку» ёй пагражае да 6 гадоў

Латыша затрымалі ў Беларусі за бела-чырвона-белую палоску на каўняры курткі?12

Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа7

У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе11

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка1

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне1

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →