Калі замовіць падарункі на Дзень усіх закаханых зараз, яны якраз паспеюць своечасова дайсці да вас. Паглядзелі, якія цікавыя прэзенты можна падабраць у даступных у Беларусі анлайн-магазінах.
Каву ў дрып-пакетах можна хутка прыгатаваць — проста заліце змесціва пакета вадой. Пры гэтым вытворцы абяцаюць насычаны смак быццам ад кавы, заваранай у варонцы V60. Упакоўка аформленая ў пяшчотным ружовым колеры, а надпісы на ёй зроблены па-беларуску — так яшчэ прыемней!
За набор з 10 пакетаў трэба будзе аддаць 31,42 рубля.
Бяздротавы блендэр для смузі — модны цяпер гаджэт. Гэтая маленькая прылада зробіць да 14 порцый напою за адну зарадку, і гэта можа быць не толькі смузі, але і кактэйль, свежавыціснуты сок і суп-пюрэ.
Такі блендэр вельмі зручна мыць: проста дадайце туды вады і кроплю вадкасці для мыцця посуду, а далей уключыце блендэр — і ён ачысціцца. Цана дэвайса — 157,5 рубля.
Калі хочаце зладзіць блізкаму чалавеку цікавы вечар, набудзьце для яго ці яе гэты букет з матылькоў (вядома, нежывых). Рэч у тым, што букет прадаецца ў выглядзе набора, таму яго яшчэ трэба сабраць — і мяркуючы па каментарах, забава можа зацягнуцца на некалькі гадзін.
Наборы ёсць у розных колерах: рамантычны чырвоны, пяшчотныя ружовы і фіялетавы, яркі сіні. У дадатак да дзясяткаў матылькоў, дроту і ўпакавальнай плёнкі вы атрымаеце яшчэ і гірлянду на батарэйках — так будзе яшчэ ярчэй. Цана набору залежыць ад колеру і пачынаецца ад 25 рублёў.
Кубак з падагрэвам — карысная рэч у змрочныя зімнія вечары. Так кава ці гарбата, якую п'е блізкі чалавек, даўжэй застанецца цёплай і захавае свой смак.
На рынку багата варыянтаў такіх кубкаў, але нам падабаецца вось гэты набор глыбокага зялёнага колеру. Кошт — 29,2 рубля.
Час карысных падарункаў, асабліва для тых, хто любіць спяваць у душы. Цяпер гэта можна рабіць пад музыку — дапаможа адмысловая воданепранікальная калонка, якая чапляецца да любых паверхняў.
Дэвайс працуе без дроту і падлучаецца да смартфона праз Bluetooth. Такіх калонак на рынку багата, а тая, што на фота, каштуе 39,27 рубля.
Просты спосаб зняць стрэс — уключыць увечары дыфузар і зладзіць сабе хатнюю водаратэрапію. Гэтая прылада можа не толькі распыляць карысныя эфірныя алеі, а яшчэ і працаваць як увільгатняльнік паветра. І гэта карысная рэч у халодныя месяцы, калі з-за ацяплення паветра ў дамах больш сухое.
Можна падабраць розныя дыфузары ў залежнасці ад таго, ідзе гаворка пра малое ці вялікае памяшканне. Адзін з самых танных варыянтаў — вось такі дэвайс коштам усяго 19 рублёў, але не забудзьцеся набыць да яго эфірныя алеі.
Модная, хоць і не танная з'ява — падпіска на падарункі. Калі яе аформіць і пазначыць адрас блізкага чалавека, з пэўнай перыядычнасцю яму будуць прыносіць свежыя букеты ці нешта іншае.
Знайсці падпіску на кветкі прасцей за ўсё: зазірніце сюды ці сюды, але падпіску дазваляюць рабіць і іншыя магазіны. Альтэрнатыва — падпіска на смачную гарбату.
Калі вы гатовыя патраціцца, можна прыдбаць у падарунак электронную кніжку. Гэта каштуе зусім не сімвалічна — падрыхтуйце ад 332 рублёў, столькі на сёння каштуе адзін з самых танных варыянтаў.
Электронная кніжка не выпраменьвае шкоднага блакітнага святла, таму чытаць з яе тэкст не шкодзіць здароўю, калі вы не злоўжываеце такім заняткам. І, вядома, адна электронная кніжка важыць менш, чым яе эквівалент з паперы.
Хто сказаў, што ў канструктар гуляюць толькі дзеці? Арыгінальны набор можа спадабацца і даросламу, і ў LEGO такіх багата.
Звярніце ўвагу на такі варыянт букета з сотняў дэталяў — ён каштуе 320,52 рубля. Можна падабраць і больш бюджэтныя варыянты, але ад іншых кампаній.
Яшчэ адзін арыгінальны гаджэт — фатаапарат імгненнага друку (да яго трэба дакупіць фотапаперу). Вось такі дэвайс лавандавага колеру каштуе 486 рублёў, мае аўтаматычную экспазіцыю і рэжым сэлфі, які можна лёгка актываваць.
У водгуках адзначаюць, што фатаапарат мае зручны памер і форму, але якасць здымкі залежыць ад асвятлення. Прымяняць яго можна, да прыкладу, на вечарыне, каб адразу раздаваць здымкі ўсім гасцям.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце таксама:
-
Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена
-
Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў
-
Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра
Каментары
а тое во панавешаюць замкоў на масты, а камунальнікам іх потым зразай, каб не рушыліся масты...