Грамадства

Былога афганца з Віцебскай вобласці асудзілі да трох гадоў за абразу Лукашэнкі і не толькі

Былога афганца Уладзіміра Лісіцу судзіў суддзя Лёзненскага раёна Аляксей Лапушанскі. Паводле судовага выраку, Лісіца мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам — генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму — па 3 000 рублёў кожнаму, піша «Віцебская вясна».

Паводле следства, Уладзімір Лісіца не пашкадаваў моцных выразаў і на адрас яшчэ некалькі вядомых у Беларусі асобаў: «публічна непрыстойныя каментары прагучалі на адрас« ваеннага камісара Гомельскай вобласці А.У. Крываносава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.С. Гайдукевіча, старшыні Глыбоцкага райвыканкама А.М. Шубскага, а таксама А. Лукашэнкі, паведамляе лёзненская раённая газета «Сцяг перамогі». 

«Раёнка» апісвае асуджанага як хулігана, які «мог бы і далей спакойна працаваць у вёсцы вартаўніком», але пісаў каментары «ў непрыстойнай, грубай, зняважлівай, абразлівай форме з ненарматыўнай лексікай». У судзе гэтых фактаў мужчына не аспрэчваў, а вось з заяўленай кампенсацыяй маральнай шкоды не пагадзіўся, заявіўшы, што дэпутат Наваполацкага гарсавета Мядзведскі «не панёс ніякіх перажыванняў», а сума, якую пажадаў атрымаць генеральны пракурор Швед, «завышана». 

Лёзненская «раёнка» падрабязна апісвае дэталі суду, бо справа для мясцовасці гучная: Уладзімір Лісіца — былы «афганец» і чалавек з прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй, а яго жонка Аксана Лісіца — дырэктарка Высачанскай базавай школы і дэпутатка райсавета 28-га склікання. 

Уладзімір Лісіца нарадзіўся ва Украіне, у Сумскай вобласці, і на аватарцы ў ягонай старонцы ў «Аднакласніках» — украінскі сцяг. Змест гэтай старонкі, які цяпер амаль увесь выдалены, вывучала Лёзненская раённая пракуратура, і яна вырашыла, што старонку варта прызнаць «эстрэмісцкімі матэрыяламі», што суд Лёзненскага раёна і зрабіў.

Каментары

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →