На фронце ва Украіне загінуў футбаліст, які раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі
На вайне з расійскімі акупантамі загінуў былы ўкраінскі гулец чэмпіянату Беларусі Сяргей Ражок, паведаміла «Трыбуна».
Сяргею Ражку было 38 гадоў.
У Беларусі ў розныя гады ён пагуляў за «Мінск», «Белшыну», «Нёман», «Гомель», «Віцебск» і «Смалявічы».
З «Мінскам» у 2013-м Ражок выйграў Кубак Беларусі.
Каментары