Смешны выпадак у Гомелі: са скульптуры Машы і мядзведзя знікла… Маша
Тое, што скульптуры няма на звычайным месцы, заўважылі на мясцовым дзяржтэлебачанні. Афіцыйных тлумачэнняў пакуль няма.
Затое ў тэлеграм-канале тэлебачання запусцілі апытанку, ці не зляцела Маша ў Егіпет, ці не сышла гуляць, піша выданне «Штодзень».
Інфармацыя пра тое, што ў скверыку Грамыкі (неафіцыйная назва Піянерскі) з’явіцца скульптурная кампазіцыя з расійскага мультфільма, з’явілася ў лістападзе 2020 года.
Кампазіцыю з двума героямі і фальшывай сажалкай ацанілі тады ў 10 тысячаў рублёў, таксама разважалі пра ўсталёўку двух ваўкоў з пакрышкай.
Выніковая скульптура мае ўмоўнае падабенства з героямі мультфільма.
Жыхары Гомеля неаднаразова звярталіся да мясцовых уладаў з заклікамі і патрабаваннямі перастаць размяшчаць у скверы новыя пластыкавыя макеты і скульптуры з нізкай мастацкай вартасцю.
Каментары