Свет77

Расійскі Ніжні Ноўгарад затапіла кіпенем пасля прарыву трубы. Пацярпелі 16 чалавек

У выніку прарыву трубы ў раёне вуліц Славянская, Студзёная і Горкага праезную частку і тратуары заліло кіпенем. З-за камунальнай аварыі без ацяплення засталіся 20 шматкватэрных дамоў і два сацыяльна значныя аб'екты.

700-міліметровая труба лопнула ў доме на вуліцы Студзёнай. У выніку камунальнай аварыі апяклі ногі як мінімум 16 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пацярпелых даставілі ў бальніцу з апёкамі ног 1-2 ступеняў.

Днём раней кіпень паліўся з трэснутых батарэй проста падчас урокаў у ліцэі №40 горада Арла, дзе 15 студзеня адбылася аварыя ў кацельні. У выніку паломкі без ацяплення засталіся дзясяткі жылых дамоў.

Парад камунальных аварый, якія пакінулі без цяпла сотні тысяч людзей ад Падмаскоўя да Далёкага Усходу, ідзе ў расійскіх рэгіёнах з пачатку 2024 года на фоне моцных маразоў.

Знос сетак камунальнай інфраструктуры ў Расіі, уключаючы цепла– і водазабеспячэнне, а таксама каналізацыю, да сярэдзіны 2022 года перавысіў 70%.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін заяўляў, што расійскія ўлады ў 2023 годзе ажыццявілі маштабныя інвестыцыі ў інфраструктуру ЖКГ. Паводле яго слоў, з розных крыніц на мадэрнізацыю сістэмы было накіравана 337 мільярдаў рублёў (4 млрд даляраў). У той жа час у 2024-2026 гадах фінансаванне ЖКГ з федэральнай казны будзе зрэзана больш чым удвая, пішуць The Moscow Times.

Каментары7

  • Буг
    16.01.2024
    Лежу на пляже Флориды,  гэта смехдзяржава з яе руzкім мірам зафантаніравала фекаліямі. 
  • Ёсік
    16.01.2024
    Затое Крымнаш. Спадабаецца парабкам жыць у сярэдневеччы - вялізарныя грошы выкідваюцца на вайну, мужыкоў забіваюць, сядзяць у гаўне, але пуцін настаяшчы мужык, прэзідэнт, а вось ва ўсім гэтым англа-саксы, Байдэн вінаватыя.
  • Бобр
    16.01.2024
    Байден займись делом, хватит нам про демократию в уши лить))

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →