Усяго патроху1919

48 у 58. Яраслаў Раманчук пахваліўся цудоўнай спартыўнай формай ВІДЭА

Вядомы беларускі эканаміст і грамадска-палітычны дзеяч Яраслаў Раманчук 10 студзеня адсвяткаваў 58 гадоў з дня нараджэння і з гэтай нагоды запісаў матывацыйнае відэа. 

Скрыншот з відэа

На відэа Раманчук з голым торсам прамаўляе: «10 студзеня 24-га года, 58 гадоў, дзень нараджэння. Паглядзім колькі разоў падцягнуся. Паехалі».

А пасля, павярнуўшыся да турніка, робіць гэта ажно 48 разоў.

Яраслаў Раманчук — вядомы эканаміст і грамадска-палітычны дзеяч, аўтар кніг і артыкулаў па эканоміцы. У 1990-я і 2000-я гады браў актыўны ўдзел у дзейнасці Аб'яднанай грамадзянскай партыі, быў намеснікам яе старшыні.

У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам на прэзідэнцкія выбары. Пасля брутальнага разгону народных выступленняў 19 снежня 2010-га ранкам наступнага дня зачытаў з тэлеэкрана напісаны сілавікамі пакаянны тэкст, што ў тых умовах спрычынілася да заканчэння актыўнай палітычнай кар'еры.

Цяпер Яраслаў Раманчук жыве і працуе ў Кіеве.

Каментары19

  • арбітар
    11.01.2024
    Не-е,дзядзьку,так не шчытаецца.Нагамі памагаць,сапці носам-ротам ды ешчо,самае главнае -  падбародак ледзьве падымаецца да гарызанталю планкі,тут хуткасьцю не падманеш. НЕ  ЗАЧОТ !
     Ось каб усё цела была б павольнае,а працавала Толькі мускулатура рук - тады іншая справа...
     Выснова - ці то худнець трэба,альбо качаць біцэпсы.
        
  • Курт
    11.01.2024
    Нейкі Рэмба, чэснае слова.
  • Стаю, палю
    11.01.2024
    Інстацыпка, а якія вынікі працы ў шклоўскага калгасніка? Сярэдняя пенсія 220$, ВУП краіны ніжэй чым у Літвы, дзе жыве на траціну меней людзей? Якія вынікі?

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць10

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць10

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →