Грамадства1818

Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЗША ў Польшчы і паціснула лапу яго сабаку

Дэмакратычная лідарка і прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі, Павел Латушка і Аліна Коўшык сустрэліся з паслом ЗША ў Польшчы Маркам Бжэзінскім.

Бакі абмеркавалі вынікі стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША» і наступныя крокі супрацоўніцтва, ключавым з якіх стане прызначэнне спецпасланніка ЗША па Беларусі.

Святлана Ціханоўская заклікала працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара, культурных ініцыятыў і незалежных медыя, падкрэсліўшы іх важнасць у барацьбе з прапагандай.

Разам з гэтым яна прапанавала працягваць ціск на рэжым і закрываць шчыліны ў санкцыях, паведамляецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Таксама дэмакратычная лідарка паціснула лапу сабаку пасла ЗША.

Сабаку завуць Тэдзі, у яго 17 тысяч падпісчыкаў у інстаграме. У Ціханоўскай — 126 тысяч.

Каментары18

  • Браво, Святлана!
    11.01.2024
    Уровень міжнародных сустрэч і сувязяў Святланы Ціханоўскай расце з кожным годам.
  • Сымон
    11.01.2024
    Браво, Святлана!, тут відавочны жарт, які даказвае, што беларуская president-elect застаецца звычайным чалавекам.
    Лепей кажыце шчыра, што вам больш падабаецца белы шпіц бегаючы між страў па абедзеннаму сталу
  • Чорнае-белае
    11.01.2024
    Сымон, мне падобаюцца каты. Па сабачых пытаньнях - зьвяртайцеся на Лубянку

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?3

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

З-за змены клімату ў Беларусі засыхаюць сосны і елкі3

У Беларусі забаранілі папулярную марку алею2

Малады дызайнер з Бабруйска разаслаў 657 рэзюмэ — і нічога1

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца18

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?1

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове16

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?3

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →