Пад Мінскам кіроўца вырашыў праехаць па навігатары і праваліўся пад лёд
У чацвер у 17:10 ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў Хацежыне ў вадаём правалілася аўто, піша МНС.
Высветлілася, што мужчына рухаўся па навігатары, не заўважыў вадаём і, праехаўшы каля 50 метраў па паверхні, праваліўся.
З дапамогай выратавальнага круга, лесвіцы-штурмоўкі і вяроўкі работнікі МНС выратавалі чалавека.
Цікава, што пасля агляду медыкамі кіроўца ад шпіталізацыі адмовіўся.
Каментары