Усяго патроху22

Аказваецца, мандарыны можна вырасціць у хатніх умовах

Для пачатку трэба адабраць спелыя плады.

Калі хочацца стаць уладальнікам прыгожага пакаёвага дрэўца, але нашы кліматычныя ўмовы неспрыяльныя, то расліну можна вырасціць і ў хатніх умовах, піша «Звязда».

У прыродзе немагчыма сустрэць дзікарослы мандарын, бо гэта расліна патрабуе спецыяльнага догляду. У натуральных умовах дрэва вырастае да 4 метраў у вышыню. Цвіце мандарын дробнымі белымі кветкамі, якія самі апыляюцца. Пасля скідвання адцвілых пялёсткаў на расліне з`яўляюцца завязі будучых пладоў, якія дасягнуць спеласці прыкладна за 6 месяцаў. Некаторыя віды мандарынавага дрэва могуць цвісці круглы год. Для хатняга вырошчвання лепш выбраць адзін з сартоў карлікавых мандарынаў.

З чаго пачаць

Для пачатку трэба адабраць спелыя плады. З іх дастаць костачкі, пры гэтым варта ўлічваць, што прарастуць не ўсе. Насенне лепш замачыць, для чаго трэба ўзяць неглыбокую ёмістасць і натуральную тканіну. Тканіну добра змочваюць і загортваюць у яе насенне, каля 2—3 пластоў будзе дастаткова.

Па меры высыхання тканіны з насеннем у ёмістасць трэба дадаваць ваду, пакуль насенне не набрыняе і не дасць першыя парасткі. Гэты працэс займае звычайна некалькі дзён.

Высаджваць мандарыны трэба ў спецыяльны грунт для цытрусавых раслін. Прарослае насенне заглыбляюць у глебу на 5—6 см.

Догляд

Тры рэгулярныя дзеянні: паліў; унясенне угнаенняў; перасадка.

Мандарын, як вядома, расліна цеплалюбівая, таму тэмпература навакольнага асяроддзя не павінна апускацца ніжэйшая за 15—18 градусаў.

Што да асвятлення, то ў асабліва гарачыя перыяды пакаёвы мандарын лепш прыцяняць, каб прамыя сонечныя прамяні не траплялі на лістоту. Узімку ж трэба павялічыць даўжыню светлавога дня да 12 гадзін, для чаго раніцай і ўвечар над раслінамі ўключаюць люмінесцэнтныя лямпы.

Улетку карысна выстаўляць мандарыны на свежае паветра.

З-за актыўнага росту і развіцця каранёвай сістэмы мандарын трэба кожны год перасаджваць у большы чыгун. На чацвёрты год дрэва перамяшчаюць у драўляную дзяжу, у якой мандарын можа жыць некалькі гадоў. Перасадку лепш за ўсё рабіць ранняй вясной.

Паліваць мандарын неабходна кожны дзень, а ў зімовы перыяд — зніжаць частату паліву да 2-3 раз на тыдзень. 

Паліў праводзяць раніцай, пры гэтым ваду акуратна выліваюць на глебу, трэба сачыць, каб вада не трапіла на лісце і ствол, якія варта раўнамерна апырскваць. Пры цвіценні дрэва крону перастаюць апырскваць, бо важна, каб бутоны заставаліся сухія.

У зімовы сезон уносіць угнаенні няма неабходнасці, першы раз у годзе ўгнойваць дрэва мандарына трэба ў красавіку, і далей аж да наступнай зімы — кожныя два тыдні.

Мандарынам выдатна падыходзяць комплексныя і спецыяльныя ўгнаенні для цытрусавых раслін. Уносяць іх пасля паліву. Перад утварэннем пладоў можна зрабіць падкорм рыбнай юшкай. З 200 грам дробнай рыбы і двух літраў вады вараць юшку на працягу 30 хвілін, пасля чаго працэджваюць і ў сумесі з любым комплексным угнаеннем уносяць у глебу. Як ні дзіўна, але такая рыбная падкормка дазваляе ўзмацніць плоданашэнне.

Каментары2

  • Жора
    05.01.2024
    Так і не зразумеў, колькі той мандарын трэба чакаць, пакуль вырасце. Даўжэй, чым пашпартоў Новай Беларусі? Ці каля таго?
  • асабліва
    05.01.2024
    Лухта нейкая. Дзічкі ня родзяць -- спрабаваў асабіста. Трэба прышчэпкі рабіць ці купляць адмыслова сартавыя ў гаршках.

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →