Машына стала яшчэ адной ахвярай снегападу.
На дарогах слізка. Вадзіцель катафалка не справіўся з кіраваннем на заснежанай дарозе. Машына вылецела ў кювет і перакулілася, піша newgrodno.by.
«Быццам бы пусты», — пракаментаваў сітуацыю сведка аварыі.
Ён распавёў, што дарожны інцыдэнт адбыўся ля павароту на вёску Сіўкава. Акалічнасці аварыі ўдакладняюцца.
3 студзеня на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зафіксавана амаль два дзясяткі ДТЗ.
Каментары