Здарэнне адбылося 2 студзеня каля 20:20 на праспекце Леніна.
Паводле інфармацыі ДАІ, вадзіцель аўтобуса МАЗ-105 адʼязджаў ад прыпынку грамадскага транспарту і не пераканаўся ў бяспецы. Пасажырку заціснула дзвярыма, і яна выпала на праезную частку. Аўтобус пераехаў яе заднім колам.
56-гадовая гамяльчанка атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.
Каментары