Грамадства44

Хапун у Баранавічах: затрыманыя не менш за 8 чалавек. Аднаго з іх змусілі ў слязах званіць дзяўчыне

Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

Злева направа: Дзмітрый Міхальцэвіч, Дзмітрый Філіповіч, Мікалай Лосік. Фота з іхніх старонак «Укантакце»

Адзін з затрыманых — 37-гадовы Дзмітрый Міхальцэвіч. У тэматычных групах напісана, што ён адзін з тых, хто стаяў ля вытокаў развіцця брэйк-дансу ў горадзе, быў удзельнікам каманд F.S.C., B-BAXSTER, «Ваўкі». Таксама ён перамагаў у чэмпіянаце Беларусі па брэйк-дансе «Голас вуліцаў». Цяпер ён трэніруе дзяцей і дарослых танчыць брэйк-данс.

Сярод затрыманых таксама 25-гадовы Дзмітрый Філіповіч, 32-гадовы Мікалай Лосік (на фота вышэй), 31-гадовы Арцём Дзёгцеў і, па звестках «Медыязоны», Іван Дрык, якому мусіць быць каля 20 гадоў. Мяркуючы па іх актыўнасці ў сацсетках, губазікаўцы ладзілі хапун каля тыдня таму. 

Затрыманыя 31-гадовы Арцём Дзёгцеў і Іван Дрык. Фота: «Укантакце»

Таксама паказалі траіх іншых затрыманых, сярод якіх ёсць зусім маладыя людзі. Усіх васьмярых вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Імаверна, вылічылі іх па відэазапісах з пратэстаў, якія дэманструюцца ў кадры.

Аднаго з затрыманых змушаюць у слязах званіць сваёй дзяўчыне і справаздачыцца пра затрыманне. 

Імаверна, цяпер ім пагражае крымінальная справа па «народным» 342 артыкуле КК РБ. Санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Засцалі
    26.12.2023
    Закалебалі , І настояшчіх буйных мало. Каб прэмію не даць. Абсікацца нашае ўсё!
  • Зброя.
    26.12.2023
    Так i будзеце моўчкi сядзець перамiнаць каўбасу i чакаць пакуль па вас прыйдуць i ўломяцца гразнымi ботамi ў ваш дом i павядуць басымi на мароз? А ўломяцца, не забывайцеся, расейская фашысцкая вайна i тэрор супраць беларусаў працягваецца i сам сабой не спынiцца. А гэта яшчэ толькi пачатак, яшчэ вайна ў iх наперадзе з эўропамi. Дзе беларусаў пагоняць выкарыстоўваць як гарматнае мяса
  • дочка Максима Дизайнера
    27.12.2023
    на фото истинные беларусы

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?6

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі ні ў якое параўнанне не ідзе з Польшчай у 1980-х» — віцэ-спікер Сената Польшчы19

Расійскую спявачку Манетачку аб'явілі ў вышук2

Ці зніжаюць сталы для працы стоячы рызыкі інсульту?1

Беларускія вайскоўцы паляцелі трэніравацца ў Расію4

Заходнія чыноўнікі адказалі, што будзе з Беларуссю ў выпадку заключэння міру паміж Украінай і Расіяй19

«Чудзянцоў прагне вырашыць пытанне з Nexta»4

Бібліятэка «Флібуста» працягне працу

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?14

Кіраўніка ХАМАС забілі стрэлам у галаву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?6

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?

Галоўнае
Усе навіны →