Свет11

FT назвала чалавекам года кіраўніка кампаніі, якая распрацавала прэпараты для зніжэння вагі

Прэпарат Ozempic, распрацаваны кампаніяй, якую ўзначальвае Ларс Ёргенсэн, прымяняецца пры дыябеце 2-га тыпу.

Ларс Ёргенсэн. Фота: Eugene Gologursky / Getty Images for CoinGeek

Адзін з яго спадарожных эфектаў — зніжэнне вагі. Пры гэтым многія людзі без дыябету выкарыстоўваюць яго не па «дыябетычным» прызначэнні, а менавіта для таго, каб скінуць лішнюю вагу, піша Meduza.io.

Wegovy — аналаг Ozempic, зарэгістраваны менавіта для зніжэння вагі. У 2023 годзе Novo Nordisk дзякуючы продажам Ozempic і Wegovy стала самай дарагой кампаніяй у Еўропе.

Financial Times называе Ларса Ёргенсэна «піянерам прыватных інавацый, якія могуць аказаць грунтоўны ўплыў не толькі на ахову здароўя, але і на грамадства, дзяржаўнае фінансаванне і на нашы адносіны з ежай».

«Ёргенсэну ўсё яшчэ неабходна пераканаць многія ўрады і сціснутыя ў сродках сістэмы аховы здароўя ў неабходнасці заплаціць за прэпарат цяпер, каб зэканоміць грошы ў будучыні. Збольшага для гэтага патрабуецца разуменне, што атлусценне — менавіта захворванне, якое можна лячыць з дапамогай лекаў, а не асабісты недахоп», — адзначае FT.

Каментары1

  • Ааа
    20.12.2023
    А принимают его абсолютно все кто хочет сбросить вес независимо от того есть ли диабет или нет поэтому и компанию такая богатая из-за женщин, которые в погоне за худобой готовы что угодно пить

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →