Грамадства44

Лілія Ананіч паўдзельнічала ў форуме, што правялі ў гонар Ахмата Кадырава ў Мінску

Форум праводзіўся па ініцыятыве Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь.

Фота: тэлеграм-канал Ліліі Ананіч

У Мінску правялі форум, прысвечаны Ахмату-Хаджы Кадыраву — першаму прэзідэнту Чачні ў складзе Расіі. Пра свой удзел у форуме напісала ў сваім тэлеграм-канале намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў «па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ» Лілія Ананіч.

«У дакладах беларускіх і замежных удзельнікаў з ліку рэлігійных дзеячаў Беларусі і Расіі, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, грамадскасці асветлены жыццёвы шлях выбітнага сына чачэнскага народа, які здолеў супрацьстаяць псеўдарэлігійнаму экстрэмізму новага часу і вярнуць мір на чачэнскую зямлю. Прыемна было чуць словы падзякі Беларусі і нашаму нацыянальнаму лідэру Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за міжнацыянальны і міжканфесійны мір, палітыку добрасуседства, якія сапраўды з'яўляюцца нацыянальным здабыткам», — напісала экс-міністр інфармацыі.

«У прадастаўленым мне слове падзякавала арганізатарам і выступоўцам за цёплыя словы ў адрас нашай краіны і адзначыла бясспрэчную ролю асобы ў гісторыі — героі, якія прыносяць дабро народу, застаюцца на стагоддзі», — рэзюмавала Лілія Ананіч.

***

Ахмат Кадыраў з 1995 па 2000 год займаў пасаду муфтыя незалежнай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя і старшыні Духоўнага ўпраўлення мусульман Чачэнскай Рэспублікі. Спачатку быў на баку Джахара Дудаева і Аслана Масхадава. У 1999 годзе перайшоў на бок Расіі. У 2000 годзе быў прызначаны Пуціным кіраўніком Адміністрацыі Чачэнскай Рэспублікі.

У кастрычніку 2003 года ўступіў на пасаду прэзідэнта Чачні. Загінуў у выніку тэракту на стадыёне ў Грозным 9 мая 2004 года. Рамзан Кадыраў — яго малодшы сын.

Каментары4

  • Свiнянiч
    13.12.2023
    лукашэнка гэта не "мiр", а развязаная ВАЙНА.
  • Алек. Ру
    13.12.2023
    Ананіч ейнымі вуууууузенькімі вачонкамі вельмі падобная на сапрау́дную мусульманку. Паранджа бы ëй добра пасавала😀😀😀😀😀😀😀
  • Язэп
    13.12.2023
    Чаркашкварка, мярзотнікі цягнуцца да мярзотнікаў. З цягам часу ўсё мацней.

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →