Свет44

Туск стаў прэмʼерам на фоне ахалоджання ў адносінах з Украінай. Вось што ён заявіў наконт яе далейшай падтрымкі ў вайне

Новы прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас выступу ў Сейме прадставіў сваю праграму дзеянняў. Ён заявіў пра тое, што ягоны ўрад будзе патрабаваць поўнай мабілізацыі Захаду для дапамогі Украіне, піша «Еўрапейская праўда».

Новы прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск. Фота: Omar Marques / Getty Images

«Я не магу больш слухаць палітыкаў, якія гавораць пра стомленасць ад сітуацыі [вайны] ва Украіне. Яны гавораць прэзідэнту [Украіны] Зяленскаму, што яны стаміліся ад сітуацыі?» — сказаў Туск.

Паводле яго, напад на Украіну — гэта «напад на ўсіх нас». Прэмʼер заклікаў адным голасам гаварыць аб Украіне, што, перакананы ён, павінна абʼядноўваць палякаў.

Новы кіраўнік урада дадаў, што дапамога Польшчы Украіне вельмі важная, але адначасова звярнуў увагу, што Варшава павінна быць настойлівай, калі гаворка ідзе аб інтарэсах, у прыватнасці, польскіх фермераў.

«Але мы павінны памятаць, за што ідзе вайна. Што ўкраінцы ваююць за нешта надзвычай важнае, што іх бітва пачалася на Майдане, што яны ваююць за тое, каб далучыцца да супольнасці заходняга свету. Яны хочуць, каб Украіна была дэмакратычнай, прававой дзяржавай, як заходнія краіны. І яны за гэта зараз змагаюцца», — падкрэсліў Туск.

Прэмʼер таксама абʼявіў, што праз некалькі дзясяткаў гадзін ён адпраўляецца ў Брусель, спадзеючыся пераканаць саюзнікаў абараніць дэмакратычныя каштоўнасці і Украіну ад расійскай агрэсіі.

«Толькі абʼяднаны Захад можа дапамагчы Украіне перамагчы ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці», — рэзюмаваў Туск.

На фоне выбараў у Польшчы адносіны паміж гэтай краінай і Украінай сталі халаднейшымі праз польскіх фермераў і транспартнікаў, якія заклікалі ўлады абараніць іх інтарэсы.

Каментары4

  • Вася
    12.12.2023
    Х..вые новости для путина и лукашенко
  • Так
    12.12.2023
    Я не магу больш слухаць палітыкаў, якія гавораць пра стомленасць ад сітуацыі [вайны] ва Украіне.
    Туск выразна сказаў: "Я не магу больш слухаць палітыкаў, еўрапейскіх, іншых заходніх дзяржаў, якія гавораць нешта пра стомленасць ад сітуацыі [вайны] ва Украіне".
  • Казік
    12.12.2023
    Апошні абзац дзіўны. Адносіны сталі халоднымі, бо ўкраінскія перавозчыкі зерня, якім Польшча дала магчымасць транзіту, вырашылі крыху пагандляваць па-шэраму ў Польшчы. А ўкраінскія транспартнікі ўвялі новую сістэму электроннай чаргі, у якой палякі мусілі стаяць і глядзець, якія ўкраінскія фуры міма са свістам праяжджаюць мяжу за хабар.

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў13

Інтэрнэт-махляры перайшлі на зімовы асартымент

«У Беларусі было зразумела, што ўсе за адно» — новы ТОК з Ідракам Мірзалізадэ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Галоўнае
Усе навіны →