Грамадства1818

Качанава: Моладзь яшчэ не раз пераканаецца: тое, што зроблена за 30 гадоў у краіне, — дарагога варта

Старшыня Савета Рэспублікі сёння наведала прадпрыемства «Гроднакаапфутра» і чарговы раз расказала, як добра жывецца ў Беларусі пры сённяшнім кіраўніцтве.

Фота: Савет Рэспублікі

«У цэлым у нас вельмі важны перыяд у жыцці краіны. Гэта зноў будуць намеры, зноў будуць спробы расхістаць краіну. На адных выбарах, на другіх выбарах — у спакоі не пакінуць. Занадта вялікія грошы сюды ўкладзены для таго, каб разгайдаць нашу краіну», — пераканана Наталля Качанава.

Яна ўпэўненая, што гэтага нельга дапусціць: «Калі мы будзем разумець, што за гэтым стаіць, то зробім усё, каб гэтага не дапусціць. Не будзем разумець — грош нам цана, таму што не захаваем сваю краіну, не захаваем яе ні для дзяцей, ні для ўнукаў, ні для праўнукаў».

Наталля Качанава лічыць, што моладзь яшчэ не раз пераканаецца, «тое, што зроблена за 30 гадоў у нашай краіне, — гэта дарагога варта».

«Таму наша задача — зрабіць усё, што ад нас залежыць, для таго, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне», — рэзюмуе спікер верхняй палаты парламента.

Каментары18

  • х
    11.12.2023
    Але і знішчылі вы ўжо многа с таго.
  • Kotya
    11.12.2023
    Колхозы развалены, зп там и в небольших городах 500-700 рублей, в бесплатную поликлинику есть смысл ходить только умирать, все едут в Минск, который застраивается страшными домами, на гос работах идеология и профсоюзы без права отказаться, это то чем надо гордиться? 
  • Куся
    11.12.2023
    Падняла настрой, Качанава. Гэтая моладзь будзе будаваць новую Беларусь ачышчаючы краіну ад ўсяго калгаснага, феадальнага і беларусафобскага, што насадзіў на нашай зямлі антынародны рэжым. Між іншым, паслугачоў рэжыма таксама будзе судзіць гэтая моладзь. 

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў13

Інтэрнэт-махляры перайшлі на зімовы асартымент

«У Беларусі было зразумела, што ўсе за адно» — новы ТОК з Ідракам Мірзалізадэ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Галоўнае
Усе навіны →