Свет

У Інданезіі пры вывяржэнні вулкана загінулі 11 чалавек

У раёне вулкана знаходзілася 75 чалавек. 49 чалавек удалося эвакуяваць. Многім з іх спатрэбілася медыцынская дапамога з-за апёкаў.

Фота: Ardhy Fernando / AP

У выніку вывяржэння вулкана Марапі ў заходняй частцы інданезійскага вострава Суматра загінулі як мінімум 11 чалавек. Ратавальнікі знайшлі таксама траіх выжылых, піша Бі-бі-сі.

Яшчэ 12 чалавек, якія знаходзіліся ў раёне стыхійнага бедства, лічацца зніклымі без вестак. Іх пошукі пакуль прыпыненыя з-за меркаванняў бяспекі.

«Занадта небяспечна цяпер працягваць пошукі», — сказаў прадстаўнік выратавальнай каманды Джодзі Хар'яван, каментуючы новае невялікае вывяржэнне, якое адбылося ўжо сёння.

Маштабнае вывяржэнне вулкана Марапі на Суматры адбылося ў нядзелю днём 3 снежня.

Па даных выратавальных службаў, у раёне вулкана знаходзілася 75 чалавек. 49 чалавек удалося эвакуяваць. Многім з іх спатрэбілася медыцынская дапамога з-за апёкаў.

Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню 3 км. Попел накрыў некалькі вёсак. Вышыня вулкана складае 2 891 метр.

Улады Інданезіі абвясцілі другі ўзровень небяспекі ў сувязі з вывяржэннем і забаранілі жыхарам падыходзіць бліжэй чым на 3 км да кратара.

Марапі — адзін з самых актыўных вулканаў на востраве Суматра, яго самае разбуральнае вывяржэнне адбылося ў красавіку 1979 года, калі загінула 60 чалавек.

Інданезійскі архіпелаг, які складаецца з 18 тыс. астравоў, размешчаны ў так званым Ціхаакіянскім вулканічным вогненным кальцы. Сейсмічная актыўнасць у гэтай зоне амаль ніколі не спыняецца.

Каментары

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года38

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла68

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года38

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →