Эканоміка22

Лукашэнка актыўна прасоўвае Беларусь на афрыканскім кантыненце. Але ці зацікаўлена Афрыка ў Беларусі? Тлумачыць эканаміст

На Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату, што праходзіў у Дубаі, Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу надаваў не кліматычным пытанням, а размовам з кіраўнікамі афрыканскіх краін. Але лічбы экспарту паказваюць цікавую карціну.

Фота: скрыншот з відэа

Замест росту назіраецца зніжэнне

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што агулам афрыканскі кантынент лічыцца перспектыўным напрамкам.

«Афрыка — гэта вялікі рэгіён, які актыўна расце. Там пражывае каля 1,4 мільярда чалавек. Гэта рынак, які здольны шмат чаго спажыць. Таму ў Беларусі не прыхоўваюць, што разглядаюць афрыканскі кантынент як адзін з перспектыўных напрамкаў для прасоўвання сваіх тавараў», — кажа Лузгіна.

Пры гэтым эканаміст звяртае ўвагу на той факт, што ніякіх поспехаў у гэтым кірунку пакуль не дасягнута, а замест росту наадварот назіраецца зніжэнне.

Пік экспарту ў краіны Афрыкі быў дасягнуты ў дакавідным 2019 годзе, калі беларускі экспарт перавысіў 400 мільёнаў даляраў.

«Па выніках мінулага года гэты паказчык быў у раёне 200 мільёнаў даляраў, што зусім мала для Беларусі», — адзначае эксперт.

Значнае падзенне экспарту ў краіны Афрыкі шмат у чым абумоўлена тым, што адным з ключавых тавараў у гэты рэгіён былі калійныя ўгнаенні. Некаторыя краіны кантынента забяспечваліся пераважна беларускай прадукцыяй.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Пастаўкі калійных угнаенняў ажыццяўляліся праз Літву, а літоўскі порт цяпер закрыты для беларускага калію. Акрамя таго, да лагістычных цяжкасцяў дадаюцца праблемы з разлікамі.

Апроч калію гаворыцца пра пастаўкі харчавання, абсталявання і машын. Але кожная з гэтых галін сутыкаецца з праблемамі. У першую чаргу з лагістычнымі.

Па-першае, мы знаходзімся вельмі далёка, а што тычыцца абсталявання і машын, то акрамя пытанняў з пастаўкамі, узнікаюць пытанні, звязаныя з недахопам спецыялістаў, якія будуць умець карыстацца гэтым абсталяваннем, таксама трэба развіваць сэрвіснае абслугоўванне», — кажа Лузгіна.

Ці зацікаўлены краіны Афрыкі ў Беларусі?

Эканаміст мяркуе, што сціплыя паказчыкі ў працы з кантынентам могуць быць абумоўленыя ў тым ліку тым, што самі краіны Афрыкі не моцна зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Беларуссю.

Лузгіна адзначае, што адмова прэзідэнта Зімбабвэ наведаць Беларусь гэтай зімой можа быць адным з сігналаў, якія паказваюць на гэта.

Эмерсан Мнангагва і Аляксандр Лукашэнка. Фота: скрыншот з відэа

«Беларусь не з'яўляецца для іх прыярытэтам. У развіцці адносін з афрыканскімі дзяржавамі зацікаўлены Кітай, Расія. Афрыцы больш выгадна наладжваць супрацоўніцтва з імі, а не з Беларуссю, якая не толькі знаходзіцца вельмі далёка, але і не мае выхаду да мора і можа мала чаго прапанаваць».

На думку эксперта, сам факт, што Лукашэнка асабіста сышоў у «прамыя продажы», сведчыць пра тое, што справы ідуць не вельмі.

«Для нашага ўрада склалася вельмі складаная сітуацыя для прасоўвання нашых тавараў. Таму Лукашэнка скарыстаўся магчымасцю сустрэцца з кіраўнікамі краін Афрыкі, і ўжо на сваім узроўні асабіста падключыўся да пытанняў прасоўвання Беларусі на афрыканскім кантыненце», — лічыць Лузгіна.

Калі Беларусі ўдасца дасягнуць запланаваных вынікаў па нарошчванні экспарту ў краіны Афрыкі ў 2,5 раза, то гэта ўсё роўна мала, лічыць яна.

«Нават калі атрымаецца нарасціць аб'ём экспарту да мільярда даляраў у год, то гэта ўсё роўна нельга назваць вялікім поспехам, бо гаворка ідзе пра ўвесь афрыканскі кантынент з яго велізарным рынкам», — адзначае Лузгіна.

Для параўнання, беларускі экспарт у Латвію з яе насельніцтвам блізу 1,9 мільёна чалавек летась склаў каля 300 мільёнаў даляраў, што прыблізна ў паўтара раза больш, чым экспарт ва ўсе краіны Афрыкі разам узятыя.

Чытайце таксама:

«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў

Сусветныя цэны на калійныя ўгнаенні вярнуліся на перадваенны ўзровень. Што гэта азначае для Беларусі

Каментары2

  • Агаворачка
    04.12.2023
    Лузгіна, для вашага ўрада? Вы на іх працуеце? І колькі плацяць?
  • Янка
    04.12.2023
    Калі патрэбна нешта таннае - ёсьць Кітай, да і якасцью там магчыма істотна пагуляцца за адносна невялікае павышэнне кошту. Калі інвестыцыйных магчымасцяў больш - купляецца высокатэхналагічная заходняя прадукцыя. Беларуская прадукцыя па кошту і якасці - прынамсі ня лепей за Кітай, а без заходняй камплектацыі - не дацягвае нават да кітайскай па тэхналагічнаму ўзроўню. Застаецца толькі жорсткі дэмпінг у спалучэнні з мафіёзна-карупцыйнымі схемамі, бо жывых грошаў у большасці афрыканскіх дыктатараў інакш чым на сваю раскошу і заробкі штыкам няма.

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →