Эканоміка1010

«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў

«Вымушаны падымаць заробкі, нават калі за гэтым няма эканамічнага абгрунтавання», — дзеляцца ў адной кампаніі. Недахоп рабочых і кваліфікаваных спецыялістаў адчуваюць і ў дзяржаўных прадпрыемствах. 

Фота: Contributor Getty Images

У апытанні BEROC амаль палова (42,4%) прадстаўнікоў беларускага малога і сярэдняга бізнэсу назвалі недахоп персаналу, у прыватнасці кваліфікаванага, асноўнай праблемай для развіцця. З чэрвеня гэты фактар лічаць перашкодай нумар адзін.

На недахоп рабочых і спецыялістаў у прыватным сектары ўплываюць два асноўныя чыннікі: масавая міграцыя з краіны і дэмаграфічная яма.

Па розных даных, толькі за апошнія тры гады з Беларусі з’ехала не менш за 250 тысяч чалавек. Такая лічба лічылася актуальнай прынамсі па стане на першую палову 2023 года, але грунтавалася гэтая статыстыка ў асноўным на падставе звестак за 2022 год, таму агульная лічба з'ехаўшых на бягучы момант можа быць значна большай.

Калі верыць лічбам намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова, агучаным напрыканцы лістапада падчас выступу ў вайсковай часці 3214, то пасля выбараў 2020 года з Беларусі з'ехала 350 тысяч чалавек.

Па ацэнках экспертаў BEROC, наша эканоміка страціла 7-8% ад колькасці занятых.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Эканамісты таксама звяртаюць увагу на тое, што на сітуацыю накладаецца праблема з дэмаграфіяй.

Цяпер на пенсію выходзяць людзі шматлікага пакалення, а на рынак працы — наадварот нешматлікае пакалення людзей, народжаных у 1990-я.

Пра кадравы голад «Нашай Ніве» распавёў прадстаўнік буйной кампаніі, якая займаецца аптовым гандлем. З яго слоў, пошук новых супрацоўнікаў сапраўды стаў адной з самых адчувальных праблем.

«Цяпер знайсці работніка стала значна складаней, чым 2-3 гады таму. Адчуваецца недахоп кваліфікаваных кадраў, праз гэта мы падымаем аклад, але гэта не асабліва дапамагае, бо з аналагічнымі праблемамі сутыкаюцца і нашы бізнэсы, якія таксама вымушаны падымаць заробкі, нават калі за гэтым няма эканамічнага абгрунтавання».

Суразмоўца кажа, што з іх кампаніі перыядычна звальняюцца людзі, якія з'язджаюць.

«Геаграфія розная, у асноўным едуць у краіны ЕС, але ёсць і тыя, хто выбраўся ў Штаты і нават у Расію», — кажа прадстаўнік кампаніі.

Па яго словах, на бягучы момант у іх кампаніі адкрыта больш за 10 вакансій, больш за палову з якіх з зарплатай 2000-2500 рублёў на рукі, але закрыць іх асабліва няма кім.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

Недахоп супрацоўнікаў таксама адчуваюць і дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстановы. Але ў іх выпадку да праблем, выкліканых міграцыяй і дэмаграфіяй, дадаюцца звальненні нязгодных і строгая фільтрацыя пры прыёме на працу.

Пры гэтым, як паказвае практыка, нават сур'ёзны кадравы голад, як у выпадку з некаторымі падраздзяленнямі РУП «Гроднаэнерга», не падстава перастаць звальняць нелаяльных рэжыму людзей.

Людзі, асуджаныя па пратэсных артыкулах, фактычна губляюць магчымасць працаўладкавацца ва ўстановы, якія належаць дзяржаве.

Нядаўна нарада па кадрах была ў Баранавіцкім гарвыканкаме. Раней у жніўні гэта з удзелам памочніка Лукашэнкі — інспектара па Брэсцкай вобласці Валерыя Вакульчыка. Але вырашыць праблему так і не атрымалася, не хавалі чыноўнікі.

Заўважны недахоп рабочых падцвярджаюць і даныя статыстыкі. Па выніках дзевяці месяцаў рынак працы недалічыўся 57,4 тысячы работнікаў. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кадравы голад закранае самыя розныя сферы. Напрыклад, медыцыну. У агульнарэспубліканскім банку вакансій цяпер 4859 прапаноў для доктара-спецыяліста. У чэрвені 2022-га такіх вакансій было 3863.

Улады праблему не адмаўляюць, але вырашаць яе намагаюцца метадам пугі, напрыклад, павялічваючы тэрмін адпрацоўкі. Для бізнэсу гэта можа значыць, што вольных працоўных рук стане яшчэ менш.

Чытайце таксама: 

Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы

Каментары10

  • Время Шариковых
    01.12.2023
    Наконец то молодежь научилась правильно голосовать ногами. Крепкие хозяйственники скоро на себе ощутят все прелесть собственного мирка.
  • Ганьба
    01.12.2023
    Мусарамі-дубаломамі з адной хвілінай хай закрываюць. Тлустымі чыноўнікамі таксама можна дзіркі затыкаць - праўда, толькі ў прамым сэнсе. Прапагандыстых можна заміж брахлівых псоў для аховы ставіць.
  • норматив
    01.12.2023
    Никуда не денутся, будут брать политических обратно. Не все хотелки диктатора-самодура можно исполнить чисто физически. Мигрантов завезти тоже не получится, никто не поедет горбатится за 200-300 долларов. И то, что они выгоняют рабочих перекладывая работу на оставшихся при сохранении зарплаты, будет только подстёгивать протесты среди тех, кто в 2020 решил отсидеться в сторонке. В следующий раз выйдут даже они, а следующий раз будет обязательно. 

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў2

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN11

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →