Грамадства55

«Пераследуюць адвакатаў, каб людзі ўспрымалі сваё бяспраўе як норму». Былая адвакатка Ціханоўскага і Бабарыкі зʼехала з Беларусі

Адвакатка Наталля Мацкевіч, якая бараніла палітыкаў Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку, разам з мужам Віктарам, таксама былым адвакатам Ціханоўскага і Бабарыкі, зʼехалі з Беларусі. Пра гэта Наталля распавяла «Настоящему времени».

Наталля Мацкевіч. Фота: асабісты архіў

Сямʼя зʼехала з Беларусі 10 ліпеня 2023 года. Яны паляцелі ў ЕС праз Батумі.

«Мы трымаліся-трымаліся, трымаліся-трымаліся, але сума абʼектыўных патрэб і пагроз прымусіла», — распавядае яна пра адʼезд.

Мацкевіч кажа, што пакуль муж заставаўся ў прафесіі, аб гэтым не думалі. «Але калі яго пазбавілі ліцэнзіі, мы сталі бачыць, што далей тут няма ніякай магчымасці развівацца», — распавяла яна.

Мацкевіч кажа, што знайсці іншую працу мужу не далі б.

«А для мяне стала небяспечна, бо выкладанне, даследаванне патрабуюць, па-першае, свабоды слова. Ты не можаш выкладаць моўчкі. Калі робіш даследаванне, ты павінна яго публікаваць. Гэта такое жыццё, якое патрабуе публічнасці пэўнай і свабоды выказвання меркавання, якой няма ў краіне», — кажа яна.

Калі ў чарговы раз яна вярталася з Вільні і яе выцягнулі ў кабінет на мяжы на размову, сталі глядзець тэлефон і задаваць пытанні, яна зразумела, што такога рэжыму не вытрымае.

«Мне трэба было развівацца, працаваць. А для гэтага патрэбны свабоды.

І вось за гэтую свабоду трэба ахвяраваць наседжаным месцам. Не кажучы ўжо пра пагрозы. Такое ўражанне, што рэпрэсіі дойдуць да кожнага колькі-небудзь вядомага сваімі поглядамі чалавека. І потым стала думаць, што да цябе раніцай пастукаюць, — гэта не зусім звычайны чалавечы стан», — гаворыць яна.

У інтэрвʼю Мацкевіч гаворыць, што адвакаты паказалі сябе як сіла: «Падпісалі больш за дзясятак публічных петыцый — і проста ў абарону, супраць гвалту, і ў абарону сваіх затрыманых калегаў». У іх улады, паводле яе, пабачылі такую ж сілу, як у праваабаронцах, таму вырашылі «некалькіх пасадзіць, каб напалохаць усіх».

«Наогул, мне падаецца, яшчэ і для таго пераследуюць адвакатаў, каб людзі ўспрымалі сваё бяспраўе як норму. Людзі зараз пазбаўленыя любой магчымасці выказаць сваё меркаванне нейкім чынам, не кажучы ўжо пра сходы. Каб не хадзілі па вуліцах і нічога не казалі, бо «вам ніхто не дапаможа і ў вас не будзе нават адваката», — гаворыць яна.

Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў падчас працэсу над Сяргеем Ціханоўскім 25 кастрычніка 2021 года. Пасля пазбаўлення ліцэнзіі яе кліентаў па палітычных справах абараняў муж. Яго пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі ў снежні 2022 года.

Каментары5

  • EMIL
    13.11.2023
    Пока пассивное большинство в стране преобладает - система сохранится.
  • Простае пытанне
    13.11.2023
    EMIL, калі табе недаспадобы рускі мір, нашто ж ты яго вакол сябе насіраеш?  
  • адвакат д'ябла
    14.11.2023
    (апошнімі днямі мяне не друкуюць))
    але...
    наша чарговая жыццёвая гісторыя... гэта было гэтым летам... муж "поцеловался" с "адвокатом" адным на перакрыжаванні... ну там... што называецца, встретились 2 одиночества... муж ехаў пасля другой начной змены (там стомленнасць асобая), а адвакат нёсся кудысьці па сваіх дзялішках (рэгістрацыйны знак - 5 - мінская воблысць) справа была ранкам. выратавала хуткая рэакцыя мужа. паспеў затармазіць. магло б усё скончыцца горш...
    ён потым, калі адышоў ад стрэсу, прааналізаваў, казаў - у мяне было прадчуванне, што трэба ехаць адразу дамоў, але я рашыў заехаць на запраўку... а тут яшчэ светлафор памянялі... даішнік, якога вызваў т.зв. адвакат, сказаў - чаму вы не маглі раз'ехацца палюбоўна? (ну то бок без выкліка даі) муж прапаноўваў, але адвакат захацеў вызваць даі...
    мужа прызналі вінаватым. ён усё аплаціў, пачыніў. за свае (ну і мае)) як раптам... прыходзіць ад гэтага адваката "письмо счастья" - мол так и так, вы должны мне столько-то и столько-то. мы такія думаем - якога хрэна? усё ж павінна была выплаціць страхавая... і яна выплаціла. але. тут прынялі новы ,,закон,, з хітрымі фармулёўкамі... ну і гэты ,,адвакат,, даслаў мужу позву ў суд...
    суд быў не адзін... тый ,,адвакат,, хацеў дайсці да вярхоўнага... але. не атрымалася) мужа прызналі правым. першая судзя сказала - мда. вы ў нас такія першыя.
    я бачыла, што пісаў той ,,адвакат,, і што мой муж... муж невінаваты. але ён вагаўся... я сказала яму - так. элементарна. той ,,адвакат,, невядома якія запцацкі купіў, карыстаючыся гэтай дзіркай (хітрай фармулёўкай) у т.зв. новым законе. правільна? мы не ведаем, якія і дзе. дык чаму мы вінны яму?
    ,,адвакат,, яшчэ гаварыў, чаму ён рашыў падаць у суд - а мне, маўляў, для практыкі...

    ну і ,,адвакат,, такі на расслабоне (я бачыла гэтага ,,адвакаты,, прэд'явы ў суд. абсалютна непісьменныя). то бок усю працу (па вывучэнні законаў) зрабілі фактычна за яго мы. страцілі свае нервы і час.
    а ён толькі зарабіў. не машэннік, не?

    п.с. вось таму я больш не веру ў тым ліку і адвакатам

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»3

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве35

Легенду Веткаўскага музея, вядомага краязнаўцу асудзілі ў Гомелі — вырак выносіў былы следчы2

Расія ўпершыню выкарыстала супраць Украіны балістычную ракету новага тыпу. Што гэта можа змяніць14

Пад Мінскам на дарогу выскачыла казуля — перакуліўся МАЗ ФОТАФАКТ

У сеціве з'явілася відэа, магчыма, першага ў гісторыі прымянення новых расійскіх балістычных міжкантынентальных ракет2

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»3

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →