Свет88

Кадыраў на 18-годдзе свайго сына Ахмата «падарыў» яму пасаду намесніка міністра

Сын кіраўніка Чачні Ахмат Кадыраў прызначаны першым намеснікам міністра рэспублікі па фізічнай культуры, спорце і маладзёжнай палітыцы. Асобна аб гэтым прызначэнні не паведамлялася, але Рамзан Кадыраў указаў новую пасаду 18-гадовага Ахмата ў публікацыі ў тэлеграм-канале, калі распавядаў пра чарговыя ўзнагароджанні, у тым ліку сваіх сыноў, піша «Каўказ. Рэаліі».

Ахмат Кадыраў на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Крамлі, 2023 год. Фота: сацсеткі

На сайце Мінспорта Чачні Ахмат Кадыраў у якасці першага намесніка міністра пакуль не пазначаны.Там значыцца Хусэйн Абдулкарымаў. Аднак, як вынікае з афіцыйных указаў, з 8 лістапада ён паніжаны на пасадзе да проста намесніка міністра спорту. Такім чынам, Ахмату Кадыраву, верагодна, аддалі пасаду Абдулкарымава.

У той жа час ніякіх афіцыйных дакументаў, якія пацвярджаюць новае прызначэнне 18-гадовага Ахмата, рэдакцыя «Каўказ. Рэаліі» не выявіла — на сайце кіраўніка Чачні такога ўказа станам на 10 лістапада няма. 

У адпаведнасці з федэральным заканадаўствам аб дзяржаўнай грамадзянскай службе кіроўную пасаду ў Расіі можа займаць кандыдат, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту і мае адпаведную вышэйшую адукацыю.

Ахмат Кадыраў дасягнуў паўналецця 8 лістапада, пасля чаго адразу атрымаў пасаду ў рэспубліканскім урадзе. Раней ён быў прызначаны памочнікам кіраўніка Чачні і старшынёй рады рэгіянальнага аддзялення пракрамлёўскага юнацкага «Руху першых».

У сакавіку Ахмат Кадыраў у статусе кіраўніка рэгіянальнага аддзялення «Рух першых» сустрэўся ў Крамлі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а потым правёў афіцыйныя сустрэчы ў Азербайджане. Эксперты тады палічылі, што на фоне размоваў аб хваробе Рамзана Кадырава яго старэйшага сына рыхтуюць да палітычнай карʼеры.

Увесну Ахмат і Адам Кадыравы атрымалі нагрудныя знакі «За адзнаку ў барацьбе з тэрарызмам». У Грозным растлумачылі гэта тым, што яны зʼяўляюцца «патрыётамі радзімы» і «пільнуюцца запаветаў свайго дзядулі».

У лістападзе сыны кіраўніка Чачні Ахмат, Элі і Адам атрымалі новыя ўзнагароды — старшыня рэспубліканскага парламента Магамед Даудаў уручыў ім ордэны «Даймехкан Сій», што ў перакладзе з чачэнскай азначае «гонар нацыі». Гэты ордэн — найвышэйшая ўзнагарода парламента Чачні.

15-гадовы Адам Кадыраў летам збіў у СІЗА Грознага арыштаванага за спаленне Карана Мікіту Жураўля. Пасля гэтага сыну кіраўніка Чачні ўручылі ўжо шэсць узнагарод розных расійскіх рэспублік. Акрамя гэтага, нядаўна Адам Кадыраў афіцыйна ўзначаліў аддзел гарантавання бяспекі свайго бацькі.

Каментары8

  • Абыр
    12.11.2023
    Это еще дети маленькие.
    А подрастут - начнут друг другу полоний в наволочку сыпать. Потому что чечня маленькая и делить ее глупо.
  • ммм
    12.11.2023
    Ну а что вы хотели от человека, который как то сказал: "я среднюю школу не заканчивал, мне эти шайтанские науки не нужны".
  • Крыжаносец
    12.11.2023
    Не па шарыяту апрануты сарацын

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →