«Гонар Айчыны». Трох сыноў Рамзана Кадырава ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёна
«Ахмат, Элі і Адам з'яўляюцца яркім прыкладам для маладога пакалення!» — паведаміў міністр па нацыянальнай палітыцы.
Трое сыноў Рамзана Кадырава — Ахмат, Элі і Адам — узнагароджаны найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёну «Даймехкан Сій» («Гонар Айчыны»), піша РБК.
«Ахмат, Элі і Адам з'яўляюцца яркім прыкладам для маладога пакалення! З ранняга дзяцінства вывучаюць каноны рэлігіі, з'яўляюцца Хафізамі святога Карана, робяць поспехі ў вучобе, спорце і ў грамадскай дзейнасці!» — напісаў міністр рэспублікі па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Ахмед Дудаеў.
Ахмату Кадыраву — 18 гадоў, Элі — 16, Адаму — 15. Апошні ў пачатку кастрычніка ўжо атрымаў званне Героя Чачні, пазней яго ўзнагародзілі ордэнам «Дуслык» — другі па значнасці ўзнагародай у Татарстане, найвышэйшым ордэнам Карачаева-Чаркесіі» і ордэнам «За заслугі перад Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікай». Усё гэта адбылося на фоне скандалу, звязанага з тым, што Адам Кадыраў у грозненскім СІЗА збіў абвінавачанага ў спаленні Карана Мікіту Жураўля.
Каментары