У Жодзіне дзевяцігадовы хлопчык увечары сышоў з дому і не вярнуўся
Мяркуецца, што Аляксей Паляшчук знаходзіцца ў Мінску.
Міліцыя шукае дзевяцігадовага Аляксея Палешчука, які ў панядзелак каля 19 гадзін сышоў з дому ў Жодзіне ў невядомым кірунку.
Прыкметы: на выгляд 9-10 гадоў, рост 148 см, сярэдняга целаскладу, валасы светла-русыя прамыя, вочы блакітныя.
Асаблівыя прыкметы: не мае. Маўленне яснае, размаўляе хутка.
Па наяўнай інфармацыі, хлопчык можа знаходзіцца ў Мінску.
Калі вам вядома месцазнаходжанне хлопчыка на фота, просьба паведаміць у Жодзінскі ГАУС:
- 8 (029) 229 06 77;
- 8 (01775) 6 38 44;
- 102.
Каментары