Максім Мірны апублікаваў першы з 2020 года пост у інстаграме. Дзеля чаго ён спыніў маўчанне?
Вядомы беларускі тэнісіст Максім Мірны апублікаваў на сваёй старонцы ў інстаграме першы за больш чым тры гады пост. У жніўні 2020 года, калі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў разгарэліся пратэсты, ён выступіў супраць гвалту і заклікаў міжнародную супольнасць дапамагчы яго спыніць.
У канцы лютага 2021 года той пратэсны пост быў выдалены з інстаграма Мірнага, а ў новым допісе гучаць ужо іншыя матывы.
«Рады быць з дзецьмі сёння на гэтым адкрытым уроку ў сябе на радзіме. У Беларусі створаны ўнікальныя ўмовы для развіцця спорту. Я ганаруся, што наш цэнтр уносіць сваю лепту ў гэта», — напісаў Максім, размясціўшы фатаграфіі з адкрытага ўрока.
Каментары
яйцабизнес.