Усяго патроху

Чаму ўсе абмяркоўваюць Брытні Спірс і Тымберлейка

На гэтым тыдні выйшлі мемуары Брытні Спірс. У іх спявачка падзялілася некаторымі таямніцамі свайго прыватнага жыцця. Расказваем пра самае адметнае.

Britney Spears The Woman in Me
Кніга Брытні Спірс The Woman in Me. Фота: britneybook.com

Кніга Брытні Спірс The Woman in Me («Жанчына ўва мне») пабачыла свет 24 кастрычніка. Асобныя ўрыўкі з яе з'явіліся напярэдадні.

У мемуарах спявачка падрабязна расказала пра дзяцінства, юнацкія перажыванні, кар'еру, адносіны і дэпрэсію.

Брытні Спірс прызналася, што ў яе было цяжкае дзяцінства. Яе бацькі пастаянна сварыліся, у бацькі былі праблемы з алкаголем, і будучая спявачка «стала адчувала страх».

Паводле слоў Спірс, да 13 гадоў яна ўжо пачала піць, курыць і ездзіць без правоў. Пры гэтым, калі ёй удалося з другой спробы трапіць у свет шоу-бізнэсу, менеджары прымушалі яе падтрымліваць вобраз цнатлівай дзяўчыны.

Britney Spears & Mom Брытні Спірс разам з маці Бритни Спирс вместе с мамой
Брытні Спірс з мамай. Фота: Kevin Mazur / WireImage via Getty Images

У кнізе Спірс прызналася, што страціла цнатлівасць яшчэ ў 14 гадоў. Каханкам яе стаў на тры гады старэйшы хлопец. Як прызнаецца Брытні, маці яе за гэты ўчынак пакарала.

У мемуарах зорка 2000-х апісвае свае кароткія адносіны з Колінам Фарэлам, сяброўства з Мадоннай (якая, па заяве Спірс, «правяла рытуал па яе далучэнні да кабалы») і Пэрыс Хілтан, а таксама шлюб з Джэйсанам Александэрам, які доўжыўся ўсяго 55 гадзін.

Адносіны з Джасцінам Тымберлейкам

Justin Timberlake and Britney Spears Джасцін Тымберлейк і Брытні Спірс Джастин Тимберлейк и Бритни Спирс
Джасцін Тымберлейк і Брытні Спірс. Фота: L. Cohen / WireImage via Getty Images

Але найбольш шакавальным стала прызнанне спявачкі ў тым, што яна падчас адносін з Джасцінам Тымберлейкам зацяжарыла, аднак зрабіла аборт, бо выканаўца лічыў, што яны абое занадта маладыя для таго, каб стаць бацькамі.

Брытні Спірс і Джасцін Тымберлейк сустракаліся з 1999 па 2002 год. На момант пачатку адносін абаім было па 18 гадоў.

«Гэта стала сюрпрызам для мяне, але не было трагедыяй. Я вельмі кахала Джасціна. І заўсёды думала, што аднойчы ў нас будзе сапраўдная сям'я. Але Джасціна цяжарнасць не ўзрадавала. Ён сказаў, што мы не гатовыя да дзіцяці і замаладыя для мацярынства і бацькоўства», — піша Брытні Спірс у кнізе.

Тымберлейк, па словах Спірс, настаяў на тым, каб аборт быў зроблены дома.

«Мы вырашылі, што мне нельга ісці ў шпіталь, бо ніхто не павінен быў ведаць пра аборт. Цяпер я разумею, як гэта было няправільна <…> Я хацела пайсці да доктара, але мне было вельмі страшна. Я ляжала на падлозе і думала, што памру».

«Калі б гэта было толькі маё рашэнне, я б так не зрабіла. Але Джасцін быў перакананы, што не хоча быць бацькам. Аборт — гэта самае страшнае, што я перажыла», — дадае спявачка.

Акрамя таго, Брытні заявіла ў сваіх мемуарах, што яна лавіла Тымберлейка, якому тады было 19, на адносінах з іншай знакамітасцю. Аднак яна не называе жанчыну, пра якую ідзе гаворка, адзначаючы, што хоча засцерагчы яе ад хвалявання, таму што тая мае сям'ю. Журналісты мяркуюць, што загадкавая жанчына — гэта Ніколь Эплтан (Nicole Appleton).

Прычынай разрыву дзвюх зорак стала помста — здрада ўжо самой Брытні Спірс. Публіка тады абвінаваціла спявачку, а «былы» напісаў песню Cry Me a River, дзе прызнаўся, як Брытні разбіла яму сэрца.

Адносіны з Сэмам Асгары

Britney Spears and Sam Asghari Бритни Спирс и Сэм Асгари Брытні Спір і Сэм Асгары
Брытні Спірс і Сэм Асгары. Фота: Axelle / Bauer-Griffin / FilmMagic via Getty Images

Знайшлося ў кнізе месца і для трэцяга мужа спявачкі — Сэма Асгары (Sam Asghari). Брытні сустракалася з ім з 2016 года. У 2022-м яны згулялі раскошнае вяселле, на якім прысутнічала шмат зорак. Аднак праз 14 месяцаў (у жніўні гэтага года) іх сямейнае жыццё развалілася. Нягледзячы на гэта, Спірс называе Асгары «падарункам ад Бога» і піша:

«Я высока цаню тое, наколькі ён стабільны. Мне падабаецца, што ён нават не п'е. Я адразу зразумела, што хачу, каб ён быў у маім жыцці. Хімія, якая ўзнікла паміж намі ў самым пачатку, была вар'яцкай. Мы не маглі адарвацца адно ад аднаго. Я паважаю яго за тое, што ён увесь час трэніруецца, за тое, што ён добры чалавек, за тое, што ён здаровы, за тое, што ён клапоціцца пра мяне і дапамагае мне навучыцца клапаціцца пра яго. Ён так натхняе, і я яму ўдзячная».

Брытні таксама падзякавала 29-гадоваму бодзібілдару за дапамогу ў барацьбе за зняцце апекі над ёй. Зорка распавяла, як ён «сціскаў» яе руку ў знак падтрымкі падчас судовага пасяджэння ў чэрвені 2021 года.

Спірс не піша пра свой разрыў з Асгары, бо аддала рукапіс у друк да расстання.

Адносіны з бацькам

Значная частка аўтабіяграфіі прысвечаная напружаным адносінам Брытні з бацькам.

«Мой бацька разбурыў ядро майго існавання, маю ўпэўненасць і нават маё сэксуальнае жыццё», — адзначае спявачка.

У пачатку 2008 года жыццё Брытні перайшло поўнасцю ў рукі бацькі.

«Проста знай, што цяпер тут камандую я, а ты сядзіш у крэсле і слухаеш, што я табе кажу. Цяпер я — Брытні Спірс», — перадае спявачка словы бацькі.

Брытні заўважае, што «ахвяравала сваёй свабодай» дзеля сыноў. Яна піша, што пагадзілася на апякунства бацькі над ёй, каб у яе быў шанец бачыцца са сваімі дзецьмі — Шонам Прэстанам (2005 года нараджэння) і Джэйдэнам (2006 года нараджэння).

Britney Spears, sons Sean Federline, and Jayden James Federline Брытні Спірс (C), сыны Шон Федэрлайн і Джэйдэн Джэймс Федэрлайн Бритни Спирс, сыновья Шон Федерлайн и Джейден Джеймс Федерлайн
Брытні Спірс з сынамі Шонам і Джэйдэнам, 2013 год. Фота: Jason Merritt / Getty Images

«Я стала робатам, прычым свайго роду дзіцем-робатам <…> Самае агіднае, што мой бацька паставіў жучок праслухоўвання ў маім уласным доме! Вось такі быў яго план кантролю за мною, — піша спявачка.

— Прайшло 13 гадоў, і я адчуваю сябе сваім жа ценем. Цяпер я ўспамінаю часы, калі мой бацька і яго саўдзельнікі кантралявалі маё цела і мае грошы, і тады мне становіцца блага… Я не заслугоўваю таго, што са мной зрабіла мая сям'я».

Рэакцыя на кнігу

Навіна аб выхадзе кнігі з'явіліся яшчэ ў пачатку гэтага года. І ўжо тады гэта спадабалася не ўсім. Бацька адразу заявіў, што не збіраецца чытаць мемуары дачкі. Пра гэта напісала выданне TMZ са спасылкай на інсайдара.

Сэм Асгары не праявіў ніякага хвалявання перад выхадам кнігі, бо чытаў яе раней.

«Я вельмі ганаруся ёю. Ведаеце, яна прыклала да гэтага шмат намаганняў. І вельмі цяжка ёй было, таму я сапраўды захапляюся», — прыводзіць Daily Mail словы Сэма са спасылкай на TMZ.

А вось Джасцін Тымберлейк быў узрушаны шчырасцю Брытні аб здрадах і падпольным аборце. Гэта стварыла напружанасць у яго шлюбе з Джэсікай Біл, з якой у Джасціна двое сыноў. Па словах знаёмых, якія прыводзіць The Sun, гэтая кніга пагрузіла «ўсю сям'ю ў хаос».

Акрамя таго, рэакцыя першых чытачоў фрагментаў кнігі паўплывала і на саму Брытні. Як піша The Sun, спявачка закрыла сваю старонку ў Instagram.

Чытайце яшчэ:

Дачка Курта Кабейна выйшла замуж за сына Тоні Хоўка

«Я ледзь не страціла прытомнасці». Робі Уільямс прысвяціў песню 4-гадовай дачцэ беларускі

Аляксандр Рыбак трапіў у скандал з дамаганнямі

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →