Свет44

Татарскі дэпутат паспрабаваў пакрытыкаваць Кадырава. Але доўга не пратрымаўся

Дэпутат Дзяржсавета Татарстана ад «Адзінай Расіі» Азат Хамаеў падчас пасяджэння гэтага органа 19 кастрычніка паспрабаваў звярнуць увагу на бясчынствы, якія робяцца ў яшчэ адной мусульманскай рэспубліцы — Чачні. Яго абурыла, што сын Рамзана Кадырава Адам беспакарана збіў арыштанта, а пасля атрымаў званне Героя Чачні. 

Азат Хамаеў. Скрыншот з відэа

«У якім прававым полі мы жывем? Кіраўнік суб'екта Расійскай Федэрацыі за збіццё чалавека прысвойвае званне героя свайму сыну. Далей, развіваючы сваю ідэю, кажа, што ён — герой усіх мусульман. Хто можа адказаць?» — спытаў Хамаеў.

Ніхто з іншых дэпутатаў нічога адказаць не асмеліўся, а сам Хамаеў таксама змяніў тэму. Але далей гісторыя набыла працяг.

У той жа вечар кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў назваў выказванне дэпутата ягоным асабістым меркаваннем, якое «не мае ніякага дачынення да пазіцыі мусульман рэспублікі», а

неўзабаве СМІ распаўсюдзілі заяву Хамаева, у якой ён папрасіў прабачэння за сваё «эмацыйнае выказванне, якое можа нашкодзіць узаемаадносінам паміж брацкімі народамі».

20 кастрычніка відэа выступу Хамаева было выдалена з афіцыйных акаўнтаў Дзяржсавета Татарстана ва «ВКонтакте», Rutube і «Аднакласніках». 

Каментары4

  • скрип-бум
    20.10.2023
    Ничего, люди его услышали, зёрна брошены.
  • im gorzej, tym lepej
    20.10.2023
    "якое «не мае ніякага дачынення да пазіцыі мусульман рэспублікі», а"


    получается мусульмане республики ЗА "эмират" в Чечне.. А как же российкие законы...
  • Рюскі
    21.10.2023
    Тыя хто за брацкую расею нават не ўяўляюць што там высакаразвітых мусульманаў больш чым у любой краіне Яўропы

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента7

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента7

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →