Нерухомасць33

Цэны растуць, новыя кватэры ў «Мінск Свеце» практычна разабралі. Што адбываецца на рынку нерухомасці

Кватэры ў Мінску па-ранейшаму карыстаюцца вялікім попытам. Ёсць і цікавыя тэндэнцыі. Пра іх эксперты расказалі Realt.by. Прыводзім асноўнае.

Як змяніліся цэны

Андрэй Чарнышоў, намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» кажа, сёлета ў верасні продажы ішлі больш актыўна, чым летась.

«Людзі працягваюць укладваць грошы ў нерухомасць, і гэтаму ёсць некалькі прычын. Па-першае, за апошнія гады людзі зразумелі, што жыллё — гэта, па сутнасці, адна з непарушных каштоўнасцяў у зменлівым свеце. Па-другое, людзі хочуць захаваць свае сродкі. І калі ў перыяд аптымізму — да прыкладу, у якім-небудзь 2018 годзе, — сем'і маглі дазволіць сабе адкласці вырашэнне жыллёвага пытання на потым (а пакуль ездзіць у падарожжы, рабіць буйныя пакупкі і т.д.), то на сённяшні момант яны прыходзяць да разумення, што трэба канцэнтравацца на галоўным.

Па-трэцяе, людзі перастаюць давяраць нават валюце. Гэта не такі выразны фактар, але ён прысутнічае. Ёсць і рызыка інфляцыі, і страх трымаць вялікія грошы на руках (а раптам з імі нешта здарыцца), і асцярогі несці назапашванні ў банк. У той жа час купля ўласнага жылля ў сталіцы ва ўсе часы дазваляла вырашыць два галоўныя пытанні адразу: і абзавесціся ліквідным жыллём, і зберагчы свае сродкі надзейным спосабам», — кажа эксперт.

Графік агенцтва нерухомасці «Твая сталіца»

Адметна, што кватэры ў Мінску актыўна набываюць пакупнікі з рэгіёнаў. Гэта трэнд апошніх месяцаў.

«У гэтым месяцы, па нашых даных, доля кліентаў з рэгіёнаў склала крыху больш за 26%. Нагадаю, што раней гэтая лічба складала 18-22%, і гэта ўжо здавалася мяжою. У гэтым жа годзе ў некаторыя месяцы доля рэгіянальных пакупнікоў дасягала 28-30%», — дзеліцца Чарнышоў.

Што датычыць сярэдняй цаны, то ў сярэднім за дзевяць месяцаў гэтага года яна, паводле агенцтва «Твая сталіца», павялічылася на 3,5%. Калі ж браць розныя сегменты кватэр, то кватэры стандартных спажывецкіх якасцяў (тыя, якія патрабуюць як мінімум касметычнага рамонту) падаражэлі прыкладна на 8%. Кватэры са свежым рамонтам, цалкам гатовыя да пражывання, падаражэлі на 9-10%. 

Графік агенцтва нерухомасці «Твая сталіца»

«У верасні людзі працягнулі актыўна крэдытавацца. Доля пакупнікоў з крэдытам у нас склала каля 30%. Людзі разумеюць, што заўтра можа быць даражэй, таму трэба карыстацца тым інструментам, які цяпер даступны. Сярэдняя сума крэдыту за 9 месяцаў склала 103 тысячы беларускіх рублёў, што па актуальным курсе — каля 30 тысяч долараў», — кажа спецыяліст.

Сярэдняя сума крэдыту са студзеня вырасла на 20 тысяч рублёў. У пачатку года яна была роўная 80 тысячам.

«Мінск Свет» практычна раскупілі, а альтэрнатывы пакуль няма»

Пакупнікі выбіраюць больш новае жыллё, адзначае Аксана Русак, дырэктар агенцтва нерухомасці «Твой маёнтак»:

«Гэта дамы не старэйшыя за 2005-2010 гады пабудовы. Вядома, кватэры ў старым жылым фондзе таксама знаходзяць сваіх пакупнікоў (хтосьці раён не хоча мяняць, хтосьці па грашах не можа сабе дазволіць новабудоўлю), але калі браць агульную статыстыку па агенцтву, то ўсё-ткі працэнтаў 80 кліентаў цікавяцца больш новым жыллём. Людзі хочуць пераехаць у кватэру, якой не патрэбны рамонт, атрымаць добраўпарадкаваны двор з новымі дзіцячымі пляцоўкамі і камфортнае асяроддзе. І пры іншых роўных умовах яны зробяць выбар менавіта на карысць такога жылля.

Падтрыманню попыту на рынку дапамагаюць і ўсё яшчэ даступныя крэдыты. З крэдытамі цяпер купляюць кватэры 30-40% пакупнікоў».

Эксперт мяркуе, што ў сувязі з новым заканадаўствам, па якім нельга прадаваць кватэры па даверанасці, выдадзенай на тэрыторыі замежнай дзяржавы, колькасць выстаўленых на продаж кватэр можа скараціцца. Таму цэны застануцца тымі ж або нават вырастуць.

«Мы бачым, што попыт на жыллё працягвае заставацца высокім. Да прыкладу, кватэры ў першых дамах «Паўночнага берага» разляцеліся, як гарачыя піражкі, а ў «Дэпо» днямі прапанавалі кватэру з рамонтам за 7000 даляраў за метр. Гэта значыць, 2023-ты год працягвае біць рэкорды».

Новыя кватэры ў «Мінск Свеце» практычна скончылася.

«На другасным рынку, дарэчы, у верасні ў нас было вельмі шмат здзелак з «Мінск Светам». У асноўным прадаваліся кватэры з рамонтам», — кажа Аксана Русак.

Эксперт заўважае, што кватэр па цане, меншай за 40 тысяч даляраў, у Мінску цяпер мала, і гэта ў асноўным «завадскія» раёны, або блізкі прыгарад, або так званыя «маламеркі» (кватэры з маленькай жылой плошчай — 11,12 кв.м) і «маласямейкі». 

Каментары3

  • Кав
    10.10.2023
    Стадо, ни мозгов ни опыта. Кирпичи на шее утопленника.
  • самі з насамі
    10.10.2023
    людзі зразумелі, што жыллё — гэта, па сутнасці, адна з непарушных каштоўнасцяў у зменлівым свеце.

    Ха-ха. Сёння гэта каштоўнасць, а заўтра таварыш швондэр палселіць шарыкавай да вас і яшчэ будзе патрабаваць удзячнасці за тое, што ўвогуле не выгнаў з дому
  • ром
    11.10.2023
    опыт уркаинцев ничему не учит??? якая гэта каштоунасть??? 
    1 ракета- и няма каштоунасти!

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы8

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы8

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →