Грамадства1414

«Як можа дзіця, у якога бацькі ходзяць у храм, быць піянерам?!» Протаіерэй Лемяшонак выказаўся пра саюзы моладзі і айцішнікаў

У пратаіерэя Андрэя Лемяшонка спыталі, ці можна праваслаўнаму хлопчыку стаць піянерам. Той назваў БРПА атэістычнай арганізацыяй, а пасля падзякаваў Сталіну за тысячы пакутнікаў і сказаў, што няма бяды ў тым, што айцішнікі з'язджаюць. «Культура чысціцца».

Скрыншот відэа на YouTube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра

Кожны аўторак Свята-Елісавецінскі манастыр, які дапамагае расійскай арміі, запісвае для свайго YouTube-канала «Гутаркі з бацюшкам» — хто заўгодна можа задаць пытанне протаіерэю Андрэю Лемяшонку, вядомаму сваёй праўладнай пазіцыяй.

І вось якое пытанне даслалі яму ў гэты раз: «Сын пайшоў сёлета ў патрыятычны клас. Там раздаюць заявы на ўступленне ў піянеры. Сын хрышчоны, прычашчаецца, ходзіць у нядзельную школу. Ці можна яму ўступаць у піянеры?»

Пратаіерэй толькі рукамі развёў.

«Піянеры — я так разумею, гэта Саюз моладзі… Раней ленінскі саюз моладзі быў, атэістычны. Цяпер, канешне, спрабуюць неяк… Ведаеце, пакуль няма ідэалогіі… Вось цяпер у нас няма ідэалогіі, у Расіі яшчэ пакуль… Ну дзякуй Богу, там ужо крыху па-іншаму. І вось мы спрабуем нешта склеіць, нешта злучыць… Трэба казаць, што і сярод камуністаў былі розныя людзі.

Калі гэта атэістычная арганізацыя (маецца на ўвазе Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. — НН), то як можа дзіця, у якога бацькі ходзяць у храм, вернікі, быць піянерам?! Патрыятызм — гэта добра, але на чым ён грунтуецца? Мы засноўваем свой патрыятызм на веры нашай».

Здаецца, што пытанне пра піянераў раззлавала Андрэя Лемяшонка. Але з залы яму задалі яшчэ адно:

«А чаму Бог добраславіў тое, што ў 30-я гады пакутавалі людзі, разбуралі храмы, крыжы і іконы валяліся на зямлі?»

«З-за няверы, — адказаў Лемяшонак. — Праз тое, што людзі адступілі. (…) Расія нічога не страціла, затое з'явіліся тысячы пакутнікаў. Я нядаўна вось якую думку зразумеў: калі б Ленін не перамог, Расіі б не было. І ведаеце чаму? Таму што ўсе белыя рухі фінансаваліся англічанамі, французамі, немцамі… Што, яны хацелі, каб Расія была праваслаўнай? Ды нічога падобнага. Яны б яе падзялілі на кавалкі і нічога б не было. Таму Бог так зрабіў, каб Сталін захаваў імперыю. І царква ўзрадавалася!» 

Прайшоўся протаіерэй і па ахвярах рэпрэсій. Па-першае, ён упэўнены ў тым, што колькасць ахвяр у СССР перабольшана. Па-другое, сцвярджае, што такія ж маштабныя рэпрэсіі былі і ў Амерыцы, і Англіі. Рэпрэсіі бацюшка называе нашай гісторыяй, якую трэба паважаць.

«Цяпер у Расіі ставяць помнікі Аляксандру III — які быў цар, сапраўдная глыба. І Сталіну, бо гэта быў чалавек не проста так. Пры ім вайну выйгралі, а калі б быў нехта іншы, невядома, чым бы ўсё скончылася. Праваслаўны чалавек глядзіць значна глыбей на гісторыю.»

Ад тэмы Другой сусветнай вайны бацюшка перайшоў да тэмы вайны ва Украіне. І, на здзіўленне публікі, адзначыў, што віна Расіі ў гэтым таксама ёсць.

«Таму што прагледзелі! Чаму ў 2014 годзе дапусцілі?! Трэба было адразу ўводзіць войскі. Там была большая частка на баку Расіі. І ніякай бы вайны не было».

«Цяпер чысціцца ўсё, і культура чысціцца, — дадаў Лемяшонак. — Вы разумееце, усё за мяжу… Ну няхай з'язджаюць усе айцішнікі. Людзі працоўныя, сяляне застануцца. Я думаю, зараз наадварот фарміруецца новая інтэлігенцыя, якая выпакутавана».

 Чытайце таксама:

Протаіерэй Лемяшонак раздаў парады, як выратаваць мужа-апазіцыянера: Ні ў якую Польшчу ехаць не трэба

Свята-Елісавецінскі манастыр арганізоўвае кінапрэм'еру расійскай агіткі

«Чалавек ваяваў паўтара года, і вось такое прамаўляе». Мінская манашка расказала, як натхняла вагнераўцаў на вайну

У Свята-Елісавецінскім манастыры правялі Z-канцэрт. На сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна

Колькі мінскі манастыр выдзяляе мірным жыхарам Данбаса, а колькі — расійскім акупантам на тэхніку ФОТА

Каментары14

  • Не такі як ёсць
    05.10.2023
    Прабачце, калі закрану чыесці пачуцці, але праваслаўе ў цяперашнім выглядзе не можа існаваць у Беларусі, толькі ў белоруссии
  • Bhagawan
    05.10.2023
    U hetych ludziej u hałavie chlebušak...
  • ЗАО РПЦ по одурманиваю и насаждению скреп
    05.10.2023
    Спич этого попа выдержан даже не сектантском, а скорее в холуйско-рашистском стиле. Никаким христианством там и близко не пахнет

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →