Грамадства77

Студэнтка Інстытута тэалогіі БДУ стала вядучай на БТ і хоча туды размеркавацца

Юная спявачка Анастасія Краўчанка — новая ўдзельніца праўладных канцэртаў і вядучая Белтэлерадыёкампаніі. А ў тэолагі яе занесла выпадкова.

Фота: сацсеткі спявачкі Анастасіі Краўчанка

Дзяўчына прымала ўдзел у першым сезоне беларускага шоу «Фактар.by» і апынулася ў камандзе Сярогі. Але папулярнай стала пасля таго, як спела песню «Рамонкі» на расійскім шоу «Залятай у трэнды», а потым выклала ў тыктоку некалькі ўрыўкаў выступу. Прыпеў завірусіўся, шмат хто пачаў здымаць відэа пад гэту музыку — а ролікі Анастасіі набралі 5,5 і 5,9 мільёна праглядаў. Дарэчы, на ютубе ў песні «Рамонкі» 2,2 мільёна праглядаў.

Зараз дзяўчыне 19 гадоў, і яна студэнтка трэцяга курса Інстытута тэалогіі БДУ, а таксама працуе ў Белтэлерадыёкампаніі (у цяперашні момант як вядучая здымаецца ў трэцім сезоне «Фактар.by», вядзе інстаграм і тыкток праекта, а ў яе працоўнай кніжцы пазначана, што Анастасія — рэдактар праграм) і рэгулярна ўдзельнічае ў праўладных канцэртах.

Як прызналася сама спявачка ў інтэрв'ю адыёзнай «Мінскай праўдзе», сумяшчаць актыўнае жыццё з вучобай у ВНУ складана:

«У гэтым навучальным годзе я ва ўніверсітэце была на дзвюх парах. У гэтым плане мне пайшлі на саступкі, дазволілі свабоднае наведванне. Я не хачу, каб да мяне ставіліся як да зоркі.

У любым выпадку, неабходны мінімум для здачы сесіі я выконваю. Трэба падрыхтаваць рэферат ці прэзентацыю да экзамена — я гэта заўсёды раблю. Не дазваляю сабе такога: «Я прыйшла — стаўце залік».

Але чаму дзяўчына вырашыла паступаць на тэолага? 

«Шмат канцэртаў праходзіць у Палацы Рэспублікі, а будынак майго ўніверсітэта якраз насупраць, — распавяла Анастасія. — Мне тэлефануюць: «Праз дзесяць хвілін твой выхад» — і я спакойна іду. Насамрэч, гэта не першарадна».

Калі Анастасія вучылася ў дзясятым класе, пачалася пандэмія каранавірусу. Настаўнікі знізілі патрабаванні і дзяўчыну, якая лічыла сабе вельмі стараннай вучаніцай (бо мама настаўніца), гэта расслабіла. У адзінаццатым класе дзяўчына зразумела, што не хоча рыхтавацца да ўступнай кампаніі. Таму стала шукаць, куды можа паступіць, здаўшы тое, што добра ведае — рускую мову і грамадазнаўства. Абітурыентам Інстытута тэалогіі БДУ патрэбна было здаць і гісторыю Беларусі — з гэтым прадметам у Анастасіі, па яе словах, былі складанасці, але яна ўсё ж змагла стаць студэнткай (прахадны бал на спецыяльнасць «тэалогія» ў 2021 годзе быў 244 з 400).

«Грамадазнаўства я здала, здаецца, на 78 балаў, а рускую мову — на 82. Лічу, што для чалавека, які не рабіў нічога ўвогуле, гэта вельмі добра».

Анастасія хвалюецца наконт будучага размеркавання і спадзяваецца, што ёй дазволяць адпрацаваць у Белтэлерадыёкампаніі.

«Я разумею, што ніколі не буду працаваць па спецыяльнасці. Мне зараз працягнулі кантракт — на той момант, калі я скончу ВНУ, афіцыйна буду супрацоўніцай Белтэлерадыёкампаніі. І куды мяне размяркоўваць? Нікуды. Я ж працую ў дзяржаўнай структуры. І ўвогуле — тэалагічны факультэт дае вышэйшую гуманітарную адукацыю. Мне здаецца, гэта добра пасуе для тэлебачання. Усё як трэба. Спадзяваюся, што ўсё вырашыцца прыгожа».

Каментары7

  • даведка
    03.10.2023
    Анастасия Кравченко сама же и ответила на вопрос из своей любимой песенки: Что ты сделал для Родины?
    Четыре года не появляться на парах, чтобы стать теологом и по распределению посвятить себя служению БТ.
  • Ёсік
    03.10.2023
    Не хвалюйся, галоўнае лукашэнку любіць, усхваляць яго, мо рыдлёўку за нім трэ будзе некалі несьці, і маніць, маніць, маніць, тады цябе не толькі на ТБ возьмуць вядоўцай, хутка і ў САСС ды клубе рэдактараў з'явішся. А калі да азаронка пачнеш заляцацца, дык за сапраўдныя зоркі будзеш вышэй.
  • Ihar
    03.10.2023
    Раньше таких "певиц" называли "поющие трусы".

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля5

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы1

Чаму ў беларускім перакладзе не Зеўс, а Дзэўс?9

Звышінтэнсіўныя трэніроўкі могуць фатальна нашкодзіць здароўю

У Вільні здаюць кватэру плошчай усяго 11 м². Вось як гэта выглядае5

Кожны чацвёрты беларус мае праблемы з псіхічным здароўем14

У Варшаве беларуса затрымалі за захоўванне наркотыкаў. Яго знайшлі па паху3

На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

Майстар даносаў з Германіі стаў мільянерам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля5

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

Галоўнае
Усе навіны →