На сталічнай вуліцы Карла Маркса вядомыя рэстаратары адкрываюць новую ўстанову — рэстаран «Малевіч». Гэтую навіну апублікаваў фуд-блогер «Мерзкий Кокобай».
«Малевіч» — новы праект стваральнікаў папулярнага рэстапаба «Госці». Ён адкрыецца ў Мінску па адрасе: вул. Карла Маркса, 24, побач з выставачным корпусам Нацыянальнага мастацкага музея.
Як паведамляецца, брэнд-шэфам у рэстаране будзе шэф-повар маскоўскага рэстарана Kislovsky Taste Place Ілья Карпаеў, а шэф-кухарам — брэнд-шэф рэстапаба «Госці» Дзмітрый Навіцкі.
Каментары