Прэзідэнт Бразіліі адклікаў заяву, што Пуціна ніхто не арыштуе па прыездзе ў краіну
Раней прэзідэнт Бразіліі заяўляў, што Пуцін можа спакойна прыязджаць у Бразілію на наступны саміт G20 і ніхто яго не затрымае. Цяпер жа ён заявіў, што «не ведае, ці арыштуе Пуціна бразільскае правасуддзе».
Ён дадаў, што рашэнні прымае не ўрад, а судовая ўлада.
Раней Лула да Сілва заявіў, што Пуцін спакойна можа прыехаць у Бразілію.
«Я лічу, што Пуцін можа лёгка паехаць у Бразілію. Магу вам сказаць, што калі я буду прэзідэнтам Бразіліі і ён прыедзе ў Бразілію, яго ні за што не арыштуюць», — сказаў прэзідэнт краіны
17 сакавіка 2023 года Палата дасудовай вытворчасці II Міжнароднага крымінальнага суда выдала ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай, якая з'яўляецца ўпаўнаважанай прэзідэнта РФ па правах дзіцяці.
Усе краіны — сябры Міжнароднага крымінальнага суда цяпер юрыдычна абавязаныя затрымаць і перадаць у суд Пуціна.
6 красавіка Лула да Сілва прапанаваў, каб Украіна саступіла Крым Расіі, каб пакласці канец вайне.
Каментары