Грамадства55

Дзмітрыю Шаўцову рэкамендавалі пакінуць пасаду кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа, але ён застанецца

Камітэт па выкананні прававых нормаў і пасярэдніцтва Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца парэкамендаваў кіраўніку беларускага аддзялення Дзмітрыю Шаўцову пакінуць пасаду да 3 кастрычніка, але ён да рэкамендацыі не прыслухаўся, расказалі ў эфіры «Беларусь 1».

Дзмітрый Шаўцоў

За працяг паўнамоцтваў Дзмітрыя Шаўцова прагаласаваў з'езд Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У навінным сюжэце «Беларусь 1» паказалі кадры пасяджэння — дэлегаты галасавалі ўзняццем рук, піша «Медыязона».

Паводле інфармацыі «БелТА», Міжнародны Чырвоны Крыж парэкамендаваў Шаўцову пакінуць пасаду на час правядзення расследавання.

«Я ўдзячны дэлегатам з'езда за тую падтрымку, якая мне была аказаная. Я даў тлумачэнні з нагоды сваёй паездкі і сваіх выступаў. Вядома, я прыму да ведама ўсе заўвагі, якія былі агучаныя на з'ездзе», — сказаў Дзмітрый Шаўцоў.

Прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа ў Беларусі — цалкам праўладная арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Сяброў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню. Дзейнасць арганізацыі зусім не адпавядае такім заяўленым прынцыпам, як незалежнасць, нейтральнасць, бесстароннасць і добраахвотнасць.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа актыўна ўдзельнічала ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Беларусі, генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў асабіста наведваў Данбас, маючы на сваім адзенні сімвал расійскай агрэсіі — лацінскую літару Z. Уласна, менавіта пасля таго і ўзнік той скандал, на які мусіў адрэагаваць нават Міжнародны Чырвоны Крыж, звычайна не вельмі прынцыповы ў рэпутацыйных пытаннях.

Акрамя таго, кіраўніцтва арганізацыі неаднаразова публічна выказвалася ў падтрымку размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі.

У той жа час праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі кіраўніцтва арганізацыі зусім не цікавяць, не робяць яны і спроб палепшыць становішча палітзняволеных у турмах рэжыму Лукашэнкі.

Каментары5

  • Оркадий
    07.09.2023
    Он как герой Сухорукова в нашем оркском народном фильме брат-2. И внешне похож. Сказал "остаюсь" и остался. Мужык, увожение! Не переживай, наручники, как в кино, тебе позже наденут, останешься на Западе. Нидерланды - не Штаты, но тоже ничего.
  • Ідэя
    07.09.2023
    Усё вельмі проста выправіць: трэба Беларускі Чырвоны Крыж перайменаваць у Беларускі Чырвона-Зялёны Крыж (або Крыжык, або Крыжачок). Тыпу як Міжнародны Чырвоны Крыж, толькі са "знакам якасці". І ўсё! І патрыятызм будзе бачны, і заходнікі супакояцца, бо брэнды розныя.
  • даведка
    08.09.2023
    Не остаётся больше иного пути для выхода из ситуации, как исключить Белорусское общество Красного Креста. 

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →