Грамадства3838

На магіле Фінберга паставілі помнік. З тупой памылкай у імені

Сёння ў дзяржаўных СМІ прайшла навіна пра тое, што на магіле вядомага дырыжора Міхаіла Фінберга, які памёр у 2021 годзе, паставілі надмагільны помнік. Сярод іншага з'явіліся і фота помніка, на якім бачна, што імя нябожчыка напісана з арфаграфічнай памылкай. 

Тэкст на помніку выкананы па-беларуску, але ў напісанні імя Міхаіл прысутнічае літара «и», якой у беларускай мове ўвогуле няма, — Михаіл. 

Надпіс на пастаменце з памылкай у імені. Скрыншот з рэпартажу АНТ

Для пахавання такога ўзроўню гэта неймаверна ганебная хіба. Падобныя памылкі нярэдка можна сустрэць на надмагіллях звычайных людзей, але іх макеты і не зацвярджаюць на найвышэйшым узроўні, і адкрыццё не адбываецца ў прысутнасці высокіх чыноў і прадстаўнікоў СМІ. 

На адкрыцці помніка выступае намеснік міністра культуры Сяргей Саракач

Міхаіл Фінберг, які памёр у снежні 2021 года на 75-м годзе жыцця, шмат гадоў быў кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі. Узначаліў Фінберг гэты аркестр яшчэ ў 1987 годзе, калі ён быў Дзяржаўным аркестрам сімфанічнай і эстраднай музыкі, і не пакідаў кіраўніцтва да самай смерці.

Менавіта Фінберг быў адным з натхняльнікаў і стваральнікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, які сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Таму невыпадкова, што менавіта там паставілі яму і памятную шыльду. 

Паспрыяла гэтаму і тое, што Міхаіл Фінберг цягам усяго свайго жыцця быў цалкам лаяльны да ўлад. Пры Лукашэнку ён быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на працягу двух скліканняў, уваходзіў у раду па культуры пры Савеце Міністраў.

А ў 2020-м годзе дырыжор рэзка выказваўся наконт масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты. 

Каментары38

  • Мойша
    05.09.2023
    які беларус, такая й літара
  • леся неўркаінка
    05.09.2023
    якой у беларускай мове ўвогуле няма: «Михаіл»

    дык гэна можа па-украінску?)
  • что-то не так
    05.09.2023
    единственная ошибка - что на памятнике финбергу вообще зачем-то попытались использовать мову, ему, как человеку, подходит только русский

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»31

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія МіГ-31К ужо не ў Беларусі?1

Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Паўночнакарэйскія войскі ўжо на тэрыторыі Украіны — The Washington Post

«Квадроберства ў Беларусі існуе даўно». Найлепшыя твіты тыдня8

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы6

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»31

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →