«Правакацыя і хлуслівыя абвінавачанні». У польскім войску адмаўляюць, што іх верталёты заляталі на беларускую тэрыторыю
Прэс-сакратар аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі ў каментары рэсурсу Wirtualna Polska катэгарычна абвергнуў тое, што польскі верталёт мог заляцець на тэрыторыю Беларусі. Пра тое, што гэта нібыта адбылося, сёння заявіў Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
«Адназначна магу абвергнуць. Інфармацыя, якую публікуе беларускі бок, з'яўляецца правакацыяй і хлуслівымі абвінавачаннямі.
З усіх рапартаў і запісаў радыёлакацыйных сістэм можна сцвярджаць, што з нашага боку мяжа не перасякалася», — заявіў Яцэк Гарышэўскі.
Чытайце таксама:
Дзяржпагранкамітэт паведаміў пра парушэнне мяжы польскім вайсковым верталётам
Каментары