Ежа1212

Варэнне з дыні са спецыямі

Смачнае варэнне з усходнімі ноткамі нагадае пра летняе цяпло. Яно добра падыдзе да блінцоў і аладак.

Melon jam
Фота: Pixabay

Спатрэбіцца:

  • дыня — 500 г, толькі мякаць
  • лімон — 1 шт.
  • цукар —500 г
  • кардамон — 1 палачка
  • бадзян — 2 зорачкі
  • гваздзіка — 3 шт.

Як гатаваць:

  1. З дыні зрэжце лупіну і нарэжце кубікамі. Пакладзіце ў каструлю, у якой будзеце варыць, і засыпце цукрам. Дадайце вострыя прыправы і выцісніце ў каструлю сок з лімона.
  2. Варыце дыню да растварэння цукру. Затым адстаўце каструлю ўбок і дайце ёй астыць. Праз нейкі час варэнне праварыце 5—8 хвілін пасля закіпання і зноў пакіньце, каб яно астыла. Усяго трэба праварыць варэнне тры разы. Пасля трэцяга разу гарачае варэнне трэба разліць у слоікі і закрыць шчыльна накрыўкамі.
  3. Слоікі перакуліце і накрыйце, напрыклад, пакрывалам да поўнага астуджэння.

 

Каментары12

  • ---
    09.09.2023
    М м ммм...
  • ангельская каралева прэдпачытае-с умак
    09.09.2023
    Яно добра падыдзе да блінцоў і аладак.

    вась да такіх - https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/293434 ?
  • Žvir
    09.09.2023
    Aj.

Лукашэнка стаў прадзедам16

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам16

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →