Грамадства11

Памёр святар Веслаў Дамброўскі

Ён 20 гадоў служыў на Дзятлаўшчыне.

Веслаў Дамброўскі. Фота: grodnensis.by

21 жніўня ў Быдгашчы (Польшча) на 87-м годзе жыцця і 61-м святарства адышоў у вечнасць ксёндз Веслаў Дамброўскі. Святар-салезіянін шмат гадоў служыў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, піша каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі.

Веслаў Дамброўскі нарадзіўся 17 кастрычніка 1936 г. у Рэмбертуве (Польшча). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 9 чэрвеня 1963 г. у Лёндзе. Затым служыў у розных парафіяльных супольнасцях, дзе нясуць служэнне салезіяне ў Польшчы.

У 1993 г. прыбыў у Беларусь. У 1993—1994 гг. ён служыў у парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе. З 15 лістапада 1994 г. да 15 жніўня 2015 г. быў пробашчам парафій Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні і Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).

У 2015 г. вярнуўся ў Польшчу, дзе да самай смерці служыў у парафіі св. Марка ў Быдгашчы.

Пахаванне адбудзецца 23 жніўня пры парафіі св. Марка ў Быдгашчы.

Каментары1

  • Спачуваньні
    22.08.2023
    Вечная яму памяць.

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →