Даляр сёння падаражэў нязначна, але ўсё роўна абнавіў гадавы максімум
На таргах у Мінску 10 жніўня даляр вырас на 0,4 капейкі да 3,1828 беларускага рубля.
Расійскі рубель вырас на 0,2 капейкі да 3,2795 за 100 адзінак.
Кітайскі юань вырас на 0,63 капейкі да 4,4149 за 10 адзінак.
На пачатку года курсы былі наступныя:
даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.
Каментары