Ягоны футбольны стаж склаў 32 гады!
Легенда сусветнага футбола, галкіпер Джанлуіджы Буфон завяршыў кар'еру. Пра гэта паведаміў у сацсетках вядомы футбольны інсайдар Фабрыцыа Рамана.
Джанлуіджы Буфон нарадзіўся 28 студзеня 1978 года, такім чынам на сёння яму 45 гадоў і шэсць месяцаў.
Ён пачынаў кар'еру ў «Парме» ў 1991 годзе. Чатыры гады гуляў за моладзевую каманду, потым шэсць сезонаў правёў у дарослай камандзе, адкуль у 2001 годзе за 52 мільёны еўра (гэта былі рэкордныя грошы для галкіпераў) перайшоў у «Ювентус». У Турыне Буфон правёў 17 сезонаў, згуляў 526 матчаў і прапусціў 394 мячы. Потым год гуляў у ПСЖ, затым вярнуўся на два гады ў «Ювентус».
За зборную Італіі (1997—2018) Джыджы правёў 176 матчаў, прапусціў 146 мячоў.
Улетку 2021 года Супермен (такая яго мянушка) вярнуўся ў «Парму», якая вылецела ў той год у Серыю B. За два гады Буфон правёў за клуб 43 гульні. Летась «Парма» фінішавала 12-й, а сёлета выйшла ў стыкавы раўнд, але вярнуцца ў Серыю А не здолела, прайграўшы ў стыкавых матчах «Кальяры».
Каментары