Эканоміка

З больш як трох тысяч аграсядзіб у Беларусі на перарэгістрацыю пайшла толькі палова

Па ўсёй Беларусі з больш як трох тысяч уладальнікаў аграсядзіб толькі 1,6 тысячы звярнуліся па дазвол у мясцовыя выканкамы, піша «СБ. Беларусь сегодня», спасылаючыся на юрысконсульта Дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Аляксандра Крэчатава.

Аграсядзіба. Фота: сацсеткі

З 1 ліпеня ўладальнікі аграсядзіб у Беларусі павінны былі перайсці на падатак на прафесійны даход, а таксама перарэгістравацца.

Выданне паведамляе, што на гэты момант 1,2 тысячы з тых людзей, якія падалі дакументы, атрымалі дазвол на працяг дзейнасці.

Паводле ўказа аб развіцці аграэкатурызму, прынятага ў канцы 2022 года, прымаць турыстаў змогуць толькі тыя, хто атрымаў дазвол ад выканкама. Атрымаць дазвол трэба было да 1 ліпеня 2023 года.

На пачатак 2023 года ў Беларусі налічвалася 3043 аграсядзібы, з іх дзейнічала 2199.

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →