У Горацкім раёне правядуць грамадскае абмеркаванне па пытанні выразання трох кустоў ядлоўцу
Горацкі райвыканкам прыняў рашэнне правесці грамадскае абмеркаванне па надзвычай важным для мясцовых жыхароў пытанні: трэба вырашыць, што варта рабіць з «аб'ектамі расліннага свету», то-бок трыма кустамі ядлоўцу, якія растуць каля запраўкі «Беларуснафты».
Згодна з заключэннем аддзела архітэктуры і будаўніцтва, кусты маюць «неналежны стан», — паведамляецца на сайце Горацкага райвыканкама.
Грамадскае абмеркаванне адбудзецца 1 жніўня па адрасе: Горацкі раён, Добраўскі сельскі Савет, 17, каля аўтадарогі Р-7. Пачнецца мерапрыемства а 9-й гадзіне.
Узяць удзел у абмеркаванні запрашаюць усіх ахвотных, для гэтага трэба толькі мець з сабой пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу.
Выданне «Магілёў. Media» адзначае, што гэта ў Горацкім раёне не першае абмеркаванне, якое адрозніваецца дробязным маштабам праблемы. Дагэтуль райвыканкам у Горках ініцыяваў грамадскае абмеркаванне адносна мэтазгоднасці спілоўвання адной бярозы, хоць раней без абмеркавання там жа высеклі цэлы гай.
Чытайце таксама:
Улады гэтага беларускага горада абвясцілі дзень дармовай працы
Як выглядалі чыноўнікі ў раёнах на ўрачыстасцях Дня дзяржаўнага сцяга ФОТЫ
Каментары