Адзін з гарадоў Беларусі заснаваў дзень бязвыплатнай працы. З такой ініцыятывай выступілі ўлады горада Горкі Магілёўскай вобласці, заўважыла «Камсамолка».
Як паведамілі ў прэс-службе Горацкага райвыканкама, субота, 15 ліпеня, у Горках абвешчана днём дармовай працы. Пры гэтым улады спаслаліся на закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Беларусі».
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень дармовай працы, у аб'ёмах, «добраахвотна» вызначаных работнікамі, пералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама з наступным пералічэннем у раённы бюджэт.
Затым сродкі накіруюць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў Горацкага раёна, а таксама на падрыхтоўку мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў краіне.
Каментары