Грамадства

«Тата адказвае на ўсе пасылкі і бандэролькі». Сваё 65-годдзе заснавальнік «Рэгіянальнай газеты» сустракае ў турме

Заснавальнік і галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме. На яго заведзена крымінальная справа.

Аляксандр Манцэвіч. Фота з сацсетак

Яго дачка, Наста Манцэвіч, апублікавала ў сваім фэйсбуку пост-заклік.

«Праз два тыдні 5 жніўня ў таты дзень нараджэння. Свае 65 год ён будзе сустракаць у няволі. Вельмі хочацца, каб асабліва ў гэты дзень ён адчуваў, што пра яго памятаюць, я бачу, як для яго гэта важна. У сваіх лістах да нас, сваёй сям’і, ён расказвае пра кожную пасылку і піша: «прыемна, што я камусьці патрэбны», «вельмі прыемна, што памятаюць і чужыя людзі»… Тата адказвае на ўсе пасылкі і бандэролькі, хаця ведае, што многія лісты ад яго не даходзяць.

Пішу гэты пост загадзя, каб віншаванні паспелі дайсці. Апошнім часам перапіска запаволілася, лісты ідуць прыкладна ад двух тыдняў і даўжэй, пасылкі даходзяць хутчэй — і з большай верагоднасцю ён іх атрымае.

Таксама пішыце свае прывітанні ў асабістыя мне ці маёй сястры Аўгінні Манцэвіч, мы абавязкова перададзім іх тату.

Дзякуй вялікі ўсім за падтрымку! Манцэвічу Аляксандру Барысавічу, 05.08.1958. Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А», — напісала яна.

«Рэгіянальная газета» выдавалася з 1995 года. Яна ахоплівала Маладзечанскі, Вілейскі, Валожынскі, Мядзельскі, Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны. У красавіку 2023 года выданне было прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Галоўны рэдактар і заснавальнік выдання Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка. 

Следчы камітэт заявіў, што Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369-1 КК («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Аляксандр Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі ад 1 студзеня 2020 года да 15 сакавіка 2023 года «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах свядома лжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых12

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць